Надзея Зелянкова

Дырэктар інтэрактыўнага агенцтва Red Graphic у Беларусі, асноўная спецыфіка дзейнасці якога звязана з распрацоўкай інтэрнэт-стратэгій, крэатыўных праектаў, стварэннем сайтаў і прома-сайтаў.
 
Досвед працы ў галіне рэкламы – больш за 10 год. Да прыходу ў Red Graphic прафесійная дзейнасць была звязана з тэлевізійнай журналістыкай.
 
У Red Graphic кар'ерны рост пачынала з пасады капірайтара. З 2006 года кіруе агенцтвам.
 
Кіруе распрацоўкай digital-стратэгій і рэкламных кампаній у сетцы для брэндаў Расіі, Беларусі, Украіны. Сярод кліентаў: Coca-Cola, Wimm-Bill-Dann, Nivea, Jadran.
 
Выступае на такіх канферэнцыях як «Байнэт 2.4», «Інтэрнэт-рэклама ў Беларусі», «Дзелавы інтэрнэт». Член журы інтэрактыўнай рэкламы міжнароднага фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы квадрат» і інш.
 
Адна з дакладчыкаў міжнародных практычных канферэнцый «Прасоўванне бізнесу ў інтэрнэце. Перазагрузка», «Тыдзень Байнэта. Абуджэнне» і «Тыдзень Байнэта. Вытокi».
 
Увесь вольны час прысвячае развіццю галерэі сучанага мастацтва.

x