Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля

Тэксты аб'яў


Кантэксная аб'ява — тэкставая аб'ява, напісаная на падставе канкрэтных ключавых cлоў (запытаў). Аб'ява складаецца з загалоўка і асноўнага тэкста.

Удалая рэкламная аб'ява:

  • дакладна адпавядае тэматыцы рэкламуемай старонкі, утрымлівае неабходныя ключавыя словы;
  • прывабная і цікавая для карыстальніка;
  • адпавядае патрабаванням сістэм кантэкснай рэкламы. У першую чаргу, абавязкова трэба ўлічваць наступныя абмежаванні па памеры:
Яндэкс.Дырэкт — у загалоўку 33 сімвалы, тэкст аб'явы — не больш за  75 сімвалаў;

Google AdWords 30 сімвалаў у загалоўку і 76 аб'ява;

Бегун 30 і 70 сімвалаў адпаведна.

Колькасць сімвалаў лічыцца з прабеламі.

Колькасць аб'яў залежыць ад спісу ключавых запытаў, структуры сайта, колькасці старонак і раздзелаў, тэматыкі і асаблівасцяў дзейнасці кампаніі.

Прыклад:

Прывядзем прыклад правільнай і няправільнай абвесткі.
 
Напрыклад, вы займаецеся аказанем юрыдычных паслугаў.
 
Няправільна
Правільна
 
  
 
Для таго каб на вашу аб'яву звярнулі ўвагу, неабходна больш падрабязна апісаць, якія менавіта паслугі прадастаўляе ваша кампанія.

Для кожнага канкрэтнага віду паслуг варта напісаць асобную абвестку, паколькі карыстальнікі з большай верагоднасцю будуць шукаць нейкую канкрэтную паслугу (напрыклад, «рэгістрацыя кампаній»).

Калі ў спісе абвестак карыстальнік, які шукаў словазлучэнне «рэгістрацыя кампаній», пабачыць яго ў загалоўку замест «юрыдычныя паслугі», то, паводле статыстыкі, верагоднасць яго пераходу на ваш сайт павялічыцца на 30%.

Калі вы пазначыце, у якой частцы горада знаходзіцца ваш офіс, Вы зможаце пазбегнуць непатрэбных клікаў. Бо калі карыстальнік жыве ў цэнтры, ён не паедзе па юрыдычныя паслугі ў іншую частку горада.

Webcom Media® з'яўляецца сертафікаваным агенцтвам сістэм кантэкснай рэламы Яндекс.Директ і Google AdWords
 


 

Webcom Media® является сертифицированным агентством самых влиятельных систем контекстной рекламы. Аттестованное агентство Аттестованное агентство
x