Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
23.04.2015

Дачакаліся… Дзмітрый Суслаў адказвае на ўсё пытанні ўдзельнікаў Тыдня Байнэта!

Канферэнцыя скончылася, а атрымліваць новыя веды мы працягваем. У ўдзельнікаў нашай канферэнцыі была ўнікальная магчымасць задаць свае пытанні спікерам.
Першым адказаў на ўсе вашы пытанні Дзмітрый Суслаў.

 
Для якога бізнесу 24 Бітрыкс адназначна не падыходзіць? Ці ёсць якія-небудзь абмежаванні?
 
Бітрыкс 24 пазіцыянуецца як сэрвіс для кампаній малога і сярэдняга бізнесу, у якіх няма IT-службы. Гэта зусім не значыць, што калі у кампаніі больш за 250 чалавек і ў ёй ёсць айцішнікі, то Бітрыкс 24 не падыйдзе. Проста у вялікай кампаніі, як правіла, пажадаюць укараніць бізнес-працэсы, кастамізаваць інтэрфейсы і наогул рабіць усё «пад сябе» - і тады мы можам прапанаваць «скрынкавы» Бітрыкс 24.
 
У чым прынцыповае адрозненне ад вашых канкурэнтаў?

Прынцыповае адрозненне ў тым, што Бітрыкс 24 – гэта не CRM, не сістэма кіравання праектамі альбо задачамі, не «воблачнае» сховішча дакументаў, а комплексны сэрвіс, адзіная кропка ўваходу для супрацоўнікаў кампаніі для забеспячэння камунікацый; сэрвіс, які мае 12 базавых інструментаў і масу дробязяў, што дапамагаюць у штодзённай працы кампаніі.
 
Наколькі хутка інфармацыя пра кліента, пакінутая ім на сайце, адлюстроўваецца ў сістэме?

Практычна імгненна.
 
Ці ёсць інтэграція з 1С?
 
Так, вы можаце інтэграваць вашу «1С:Бухгалтэрыя» з «Бітрыкс 24».
 
Наколькі я магу быць упэўнены, што гэта інфармацыя не трапіць у «дрэнныя рукі»? Як быць з супрацоўнікам, якога мы ўжо звольнілі? Ці мае ён доступ да камерцыйнай інфармацыі?
 
Мы вельмі сур’ёзна ставімся да бяспекі нашых прадуктаў, таму запяспечваем шматузроўневую абарону. Па-першае, усе даныя захоўваюцца ў двух незалежных дата-цэнтрах, забяспечваецца фізічны падзел усіх даных, а таксама шыфраванне перадачы даных па пратаколе https. Па-другое, вы можаце выкарыстаць двухфактарную аўтарызацыю з дапамогай аднаразовых пароляў, што засцеражэ уваход на ваш партал.  Па-трэцяе, на самім партале даступная гнуткая сістэма размеркавання правоў доступу, таму звольнены супрацоўнік дакладна не зможа скарыстацца ніякай інфармацыяй.
 
Ці мае магчымасць кліент камунікаваць з намі па сваім праекце? Як гэта можна рэалізаваць?

Лепшы спосаб для гэтага – выкарыстанне экстранэта.
 
Ці можна аднавіць свой акаўнт, калі не карыстаўся ім доўгі час?

Калі вы не карысталіся акаўнтам больш за 50 дзён, то ён выдаляецца незваротна.  На шчасце, мы шмат разоў нагадваем вам пра вашу неактыўнасць, а значыць, выпадковае выдаленне партала без вашага інфармавання практычна немагчыма.
 
Ці даступныя тэлефонныя званкі для РБ? Ці ёсць камунікацыі з прадстаўнікамі іншых краін?

Не, на жаль, інтэграцыі з тэлефаніяй для Рэспублікі Беларусь пакуль няма.

Можна са стужкі схаваць некаторыя задачы і падзеі для асобных супрацоўнікаў?

Задачы бачаць толькі тыя людзі, якія з’яўляюцца пастаноўшчыкамі, выканаўцамі альбо назіральнікамі ў іх, для астатніх яны недаступныя. Гэтак жа ў стужцы бачныя толькі тыя паведамленні, адрасатам якіх вы з’яўляецеся. Калі раптам нейкае паведамленне стала для вас нецікавым, то проста націсніце кнопку «не сачыць», каб перастаць атрымліваць паведамленні аб актыўнасцях у ім.
 
Ці не занадта вялікая сістэма для дробных арганізацый, ці можна некаторыя пакеты адключаць?
 
Вы самі ўбачыце, што практычна любая фунуцыянальнасць апынецца запатрабаванай нават у невялікай арганізацыі. Ну а адключаць што-небудзь не мае сэнсу: калі вы ўсё ж вырашылі, што вам штосьці непатрэбна, то проста не выкарыстоўвайце гэта.  
x