07.08.2014

Народнае галасаванне за лепшыя маркі Беларусі абвешчана адкрытым!

Першага жніўня стартаваў першы этап галасавання Прэміі «Народная марка», якая вызначыць тавары і паслугі, што лідзіруюць у краіне, шляхам масавага адкрытага галасавання насельніцтва ў сродках масавай інфармацыі за свае любімыя брэнды. Прэмія праводзіцца пад патранажам Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.

Анкеты для галасавання будуць апублікаваны ў вядучых друкаваных выданнях краіны, інтэрнэт-рэсурсах, галіновай і рэгіянальнай прэсе агульным тыражом звыш 1 млн. экз. У анкетах не прапаноўваюцца варыянты адказаў – спажыўцы самі назавуць тыя гандлёвыя маркі, якія ведаюць і лічаць лепшымі, якім аддаюць перавагу. Менавіта спажывец з’яўляецца ключавым і адзіным звяном, якое вызначае пераможцаў Прэміі, і ў гэтым яе ўнікальнасць – у адсутнасці прафесійнага журы.

За дакладнасцю вынікаў народнага галасавання сочыць Наглядальны савет Прэміі, прадстаўнікі якога маюць доступ да усёй атрыманай інфармацыі, уключаючы імянныя анкеты, якія змяшчаюць пашпартныя даныя галасуючых, што выключае магчымасць іх дубліравання пры апрацоўцы.

Па выніках народнага апытання брэнды-пераможцы змогуць па праву лічыцца лідарамі рынку з пункту гледжання спажывецкіх пераваг і выкарыстоўваць сімволіку Прэміі на ўпакоўцы сваёй прадукцыі. Узнагарода «Народнай маркі» – своеасаблівы сімвал якасці тавараў і паслуг, які прысуджаны самімі спажыўцамі і абазначае народны давер і любоў.

Вынікі народнага галасавання будуць абвешчаны ў снежні на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў, якая адбудзецца з удзелам зорак беларускай эстрады. Тэлетрансляцыя цырымоніі пройдзе на тэлеканале АНТ у пачатку студзеня 2015 года, таму любы жыхар краіны зможа суаднесці свае спажывецкія перавагі з вынікамі народнага меркавання.



З 1 па 31 жніўня праходзіць першы этап галасавання Прэміі ў намінацыях харчовых тавараў. Арганізатары Прэміі запрашаюць усіх, хто імкнецца да павышэння якасці тавараў і паслуг у Беларусі, прыняць удзел у галасаванні. Анкету можна запоўніць у рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных выданнях, а таксама на афіцыйным сайце www.narodnayamarka.by.

У якасці падтрымкі ўдзелу насельніцтва ў галасаванні арганізатарамі прадугледжаны прызавы фонд. Усе ўдзельнікі галасавання, якія запоўнілі анкеты і даслалі іх ў адрас арганізатараў да 31 жніўня, будуць удзельнічаць у розыгрышы прызоў (100 срэбных і 10 залатых зліткаў), які адбудзецца 9 жніўня.

Вынікі розыгрышу зліткаў, а таксама падрабязная інфармацыя пра Прэмію будзе размешчана на афіцыйным сайце www.narodnayamarka.by.

x