11.01.2014

Навагодні карпаратыў, або Хто на што здатны

Цэлы год супрацоўнікі групы кампаній Webcom Media® працавалі як пчолкі, укладвалі ўсе сілы і душу ў шматлікія праекты, размаўлялі з кліентамі і партнёрамі, праводзілі нялёгкія перамовы, прапускалі абеды і падвячоркі :).

Мы і вокам міргнуць не паспелі, як усё навокал перамянілася: шматлікія елкі, гірлянды і маляўнічыя цацкі запоўнілі нашы кабінеты, каб нагадаць, што Новы год ужо побач!

У той час як вэбкомаўцы пісалі свае лісты старому добраму чараўніку, наш Дзед Мароз з усяе сілы рыхтаваўся выканаць усе жаданні і здзівіць руплівых працаўнікоў. І, здаецца, у яго гэта атрымалася! Давайце ўспомнім адзін дзень з жыцця супрацоўнікаў Webcom Media® пад кодавай назвай «Навагодні карпаратыў»!

Незабыўная навагодняя прыгода пачалася з самага ранку: надвор’е было пахмурнае, і сонныя вэбкомаўцы павольна падцягваліся да месца сустрэчы – картынг-клуба «Фарсаж». Усё змянілася, варта ім было толькі кінуць позірк на крутыя віражы трасы і ўдыхнуць падбадзёрлівы пах выхлапных газаў, паленай гумы і маторнага масла!



Гук равучых матораў рэзка павышў узровень адрэналіну ў крыві, як і жаданне прыйсці да фінішу першым, таму на трэке разыгралася сур’ёзная барацьба за прызавыя месцы! Сярод прыроджаных шумахераў на п’дэстале аказалася і прадстаўніца прыгожай паловы чалавецтва! Выдатныя «дасягненні» таксама былі адзначаны – удзельнікі атрымалі смешныя майкі за свае «заслугі» ў гонках на картах.

Адзначыўшы перамогу, як належыць сапраўдным гоншчыкам, разгарачаныя вэбкомаўцы адправіліся на не менш азартны і займальны турнір па боўлінгу! Разбіўшыся на каманды, ігракі прыступілі да новага спаборніцтва! Кеглі так і падалі ў розныя бакі, а нашы новаспечаныя «боўлінгісты» не пераставалі здзіўляць суддзяў!



Самыя яркія прадстаўнікі былі таксама адзначаны памятнымі майкамі ў намінацыях «Страйкамёт», «Самы арыгінальны кідок», «Mozilla Firefox» і «Балею за ўсіх»:).

У чарговы раз змяніўшы месца дыслакаці, згуртаваны і натхнёны насычаным днём калектыў прыбыў да галоўнага месца ўрачыстасцi! Длінныя сталы ўжо ламіліся ад усіх магчымых прысмакаў, а «вясёлы шашлычнік» не пераставаў радаваць гасцей новымі порцыямі мясных страў:).

Па старой добрай традыцыі каманды розных аддзелаў як след падрыхтаваліся, каб здзівіць сваіх калег! Увечары ўсіх чакалі вясёлыя конкурсы, смешныя відэаролікі і нават выяздны чэмпіянат гульні «Двігуны». Але самым запамінальным аказалася выступленне каманды, якая зняла сапраўдны выпуск навін пра кампанію, дзе былі закрануты актуальныя тэмы і прыгаданы загадкавыя здарэнні ў Webcom Media®.

А калі на вуліцы стала цёмна, супрацоўнікі змаглі атрымаць асалоду ад сюрпрызу, падрыхтаванага кіраўніцтвам – неверагоднае і каларытнае фаер-шоу з элементамі акрабатыкі нікога не пакінула раўнадушным!



Усім вядома, што Новы год не можа абысціся без самага галоўнага госця… Усе з нецярплівасцю чакалі з’яўлення Дзеда Мароза, таму што ён не прыходзіць адзін… Ён прыходзіць з падарункамі! Выгрузіць цэлы КамАЗ падарункаў – не самая лёгкая задача, таму кожны вэбкомавец стараўся падзякаваць Дзядулю вершыкам або песенькай пра елачку.



Цэлы дзень хлопцы і дзяўчаты прымалі ўдзел у розных спаборніцтвах, турнірах і выступленнях, і ўсё гэта было не проста так – фінальным акордам стала ўзнагароджанне самых актыўных супрацоўнікаў памятнымі падарункамі! Для многіх гэта было нечаканым і таму яшчэ больш прыемным сюрпрызам!

Вы думаеце, гэта ўсё? Канец? Як бы не так! Потым у нас яшчэ былі танцы да раніцы ў кампаніі любімых калег! А пасля такога выдатнага і насычанага адпачынку мы гатовы з небывалай сілай і свежымі ідэямі пакараць новыя вяршыні і дасягаць пастаўленых мэтаў у новым годзе!
x