17.12.2013

Сяргей Царык выступіў на II Рэспубліканскім галіновым форуме «Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў Рэспублікі Беларусь»

5 снежня адбыўся II Рэспубліканскі галіновы форум «Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў Рэспублікі Беларусь: канкурэнтаздольнасць, эфектыўнае кіраванне, інавацыі».


Адной з самых насычаных і разнапланавых стала секцыя «Маркетынгавыя стратэгіі. Эфектыўная сістэма прасоўвання і продажу». Запрошаныя спікеры з розных пазіцый асвятлілі праблемы, актуальныя для ўсіх без выключэння прадпрыемстваў: вывад на рынак новых відаў прадукцыі, выжыванне ў канкурэнтнай барацьбе, наладжванне бесперабойнага збыту і асваенне новых рынкаў.

Сёння, калі адсутнасць у кампаніі ўласнай старонкі ў Сеціве выклікае сумненні ў яе добранадзейнасці і рэспектабельнасці, усё больш прадпрыемстваў iмкнуцца як мага больш актыўна выкарыстоўваць віртуальную прастору для прасоўвання ўласнай прадукцыі і паслуг. Пра тое, як зрабіць гэта максімальна эфектыўна, паведаміў у сваёй прэзентацыі «Як зрабіць сайт сапраўдным прадаўцом. Крокі да поспеху» Сяргей Царык, дырэктар беларускага напрамку групы кампаній Webcom Media®.

Спікер адзначыў, што для большасці сайтаў будаўнічай тэматыкі характэрны цэлы шэраг істотных недахопаў: нізкая адаптаванасць да пошукавых сістэм (некаторыя прадпрыемствы з цяжкасцю знаходзяцца нават па іх назве), нізкая насычанасць кантэнтам, нулявая абнаўляльнасць і практычна поўная адсутнасць арыентаванасці на замежныя рынкі.

Каб сайт сапраўды прадаваў, а не займаў марна месца ў Сусветнай павуціне, ён павінен адрознівацца дарэчным і сучасным дызайнам, разнастайнай і зразумелай для карыстальніка навігацыяй і карысным функцыяналам, якія адпавядаюць духу часу. Тое, як рэалізаваны функцыянал сайта, па сутнасці, з’яўляецца ілюстрацыяй таго, што сабой уяўляе кампанія як прадавец. Умела арганізаваны каталог, які прадстаўляе тавары ў максімальна выгадным фармаце, спецыяльныя кабінеты для дылераў, разнастайнасць спосабаў сувязі дапамогуць вывесці камунікацыі з аўдыторыяй на прынцыпова новы ўзровень.

Кантэнт на сайце павінен адрознівацца паўнатой, не ўяўляць сабой сухую прапанову, а несці інфармацыю, якая прадае. Калі кампанія арыентуецца на замежных кліентаў, не варта эканоміць на перакладчыках — іншамоўныя версіі сайта павінны быць зроблены якасна, без русізмаў, і дублiраваць сабой увесь кантэнт, а не некалькі асобных старонак.

Таксама Сяргей Царык прадставіў увазе слухачоў гатовы алгарытм дзеянняў па прасоўванні сайта кампаніі, паведаміў пра ключавыя кампетэнцыі інтэрнет-маркетолагаў і пра фактары, якія могуць істотна паўплываць на поспех прасоўвання сайта і яго эфектыўнасць для кампаніі.
x