12.11.2013

Вызначаны склад журы конкурсу БРЭНД ГОДА 2013!

Заключныя падзеі Прафесійнага конкурсу БРЭНД ГОДА ў Беларусі адбудуцца ў студзені 2014 года. А зараз на самым піку падрыхтоўка да гэтага маштабнага мерапрыемства: канкурсанты падаюць заяўкі на ўдзел і рыхтуюць брэнд-пакеты, штаб конкурсу старанна займаецца арганізацыйнымі момантамі. А аргкамітэт і назіральны савет старанна сочаць за выкананнем усіх працэдур падрыхтоўкі БРЭНДа ГОДА ў межах складзеных планаў.

Сёння мы з задавальненнем прадстаўляем міжнароднае журы Прафесійнага конкурсу БРЭНД ГОДА 2013 – аб’ектыўнае, строгае і незалежнае. У самым хуткім часе будзе апублікавана бліц-гутарка, дзе члены журы распавядуць пра сябе і сваю працу, падзеляцца сваімі чаканнямі ад БРЭНДа ГОДА  2013, а таксама дадуць парады ўдзельнікам.

З поўным складам журы вы зможаце азнаёміцца на афіцыйным сайце конкурсу.

Члены міжнароднага журы Прафесійнага конкурсу БРЭНД ГОДА сваім прафесійным аўтарытэтам і ад уласнага імя гарантуюць аб’ектыўнасць і бесстароннасць адзнак.

БРЭНД ГОДА – 2013 абвяшчае: Дастаткова скакаць пад дуду вытворчасці! Паспрабуйце ХІП-ХОП-маркетынг!

Будзьце смелымі, актыўнымі, развівайцеся, інвестуйце ў маркетынг, - і медаль БРЭНД ГОДА знойдзе вас!

Для ўдзелу ў Прафесійным конкурсе БРЭНД ГОДА – 2013 звяжыцеся з нашымі менеджарамі адным са зручных спосабаў:
  • Запоўніце заяўку на сайце bestbrand.by;
  • Патэлефануйце па нумарах: (017) 321 22 90; (029) 862 89 94; (029) 115 97 76;
  • Напішыце на e-mail: bg@satio.by.
Прафесійны конкурс БРЭНД ГОДА праводзіцца ў нацыянальным маштабе і накіраваны на паглыбленне кампетэнцыi ў галіне маркетынгу і брэндынгу ў краіне, канкурэнтаздольнасці айчынных марачных вырабаў і фармiраванне брэндавай свядомасці спажыўцоў. БРЭНД ГОДА не проста вызначае лідэраў, але і дае магчымасць прааналізаваць досвед паспяховага стварэння і прасоўвання вядучых марак, вывучыць дынаміку паводзінаў спажыўцоў на айчынным рынку. Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў межах конкурсу, накіраваны на развіццё прафесіяналізму ў галіне маркетынгу і брэндынгу. Арганізатарам конкурсу з 2003 года з’яўляецца Група кампаній SATIO.

Група кампаній SATIO заснавана ў 2003 годзе. Асноўным напрамкам дзейнасці SATIO з’яўляюцца кансалтынг (стратэгічны і аператыўны менеджмент, пастаноўка маркетынгу і збыту, брэнд-кансалтынг), маркетынгавыя даследаванні, карпаратыўнае навучанне. Група кампаній SATIO з’яўляецца заснавальнікам і арганізатарам Прафесійнага конкурсу БРЭНД ГОДА, Міжнароднага саміта дырэктараў, канферэнцыі ADVANCEDBRANDING, а таксама Фестывалю прафесійнага маркетынгу і брэндынгу OPEN, сузаснавальнікам Асацыяцыі Прафесійнага Маркетынгу Беларусі.
x