01.10.2013

Як стаць брэндам за 6 год: Навучальны цэнтр SEOLAB

1400 дзён заняткаў, 3000 дыпломаў і сертыфікатаў, больш за 25 спікераў – такі вынік, падведзены Навучальным цэнтрам SEOLAB у кастрычніку 2013 года. Навучальнаму цэнтру спаўняецца 6 год – гэта салідны ўзрост і нагода для ўручэння падарункаў ! У кастрычніку зніжка на каштоўныя веды складзе цэлых 6%. А сталыя кліенты могуць разлічваць і на большае.



Навучальны цэнтр SEOLAB распачаў сваю дзейнасць у кастрычніку 2007 года. За гэты час SEOLAB стаў сапраўдным брэндам. Дыпломы і сертыфікаты з лагатыпам SEOLAB вісяць на пачэсным месцы шмат у якіх выпускнікоў, бо навучанне на курсах SEO, капірайтынгу, вэб-аналітыкі, кантэкснай рэкламы, юзабіліцi і інтэрнэт-маркетынгу робіцца вехай на жыццёвым шляху. Без пафасу можна сцвярджаць, што выпускнік Навучальных курсаў SEOLAB падрыхтаваны да кар’ернага рыўка, а магчыма, і да змены прафесіі.

Складнікі поспеху

Формула поспеху простая: узяць 25 з нечым захопленых сваёй справай экспертаў, уключыць на поўную моц арганізатарскія здольнасці і набраць больш за 3000 курсантаў, правесці ў навучальным класе больш за 4500 гадзін – і вось ужо ёсць чым ганарыцца!

У гэтым годзе якасць Навучальнага цэнтра SEOLAB ацанілі на выдатна арганізатары Праграмы развіцця ААН – і спікеры паехалі па гарадах Беларусі з лекцыямі на тэму прасоўвання сайтаў.

У якасці запрошаных экспертаў за гэты час у Мінску пабывалі прадстаўнікі Google і Яндэкса, вядучыя спецыялісты шматлікіх кампаній з Расіі і Украіны.

Асобна варта адзначыць сталых карпаратыўных кліентаў Навучальнага цэнтра – на курсах пабывалі супрацоўнікі больш чым 600 кампаній.

Час ад часу зніжкі сплюсоўваюцца

У гэтым месяцы ўсе кліенты Навучальнага цэнтра SEOLAB змогуць раздзяліць радасць імянінніка. Падаўшы заяўку і ўнёсшы аплату на працягу кастрычніка, любы слухач атрымае зніжку 6% на навучанне. Хаця не, не любы. Сталыя кліенты дададуць да гэтых 6% яшчэ свае 5%, а гэта значыць, зніжка складзе 11% - улічваючы высокую каштоўнасць ведаў, гэта проста выдатны падарунак.

Планаў навала

Наперадзе ў Навучальнага цэнтра шмат цікавых праектаў. Большасць курсаў ужо праводзіцца ў змешаным фармаце – вочна і дыстанцыйна. Спікеры стала абнаўляюць праграмы, каб курсанты атрымлівалі самую свежую інфармацыю, бо галіна не стаіць на месцы. Салідная прафесійная база ведаў, досвед экспертаў, кабінет слухачоў, які робіць працэс навучання больш даступным і зручным – у кастрычніку вы зможаце праверыць усё гэта на справе – з вельмі нядрэннай зніжкай. Далучайцеся!

x