30.09.2013

Прэмія Байнета: галасуем за лепшыя рэкламную кампанію і стартап года

Напярэдадні штогадовай канферэнцыі «Деловой интернет» беларускі партал TUT.BY сумесна з Marketing.by і камандай «Стартап тэхналогіі» аб’яўляе галасаванне за самую яркую рэкламную кампанію і лепшы стартап адыходзячага года.
 
 
1. Самая яркая рэкламная кампанія года

Галасаванне за рэкламную кампанію будзе адкрыта да 7 кастрычніка ўключна. На старце праекта ўжо прапанаваны шэраг праектаў, якія, на думку арганізатараў, могуць прэтэндаваць на прэмію. Да ўжо ўказаных у галасаванні кампаній любы жадаючы можа дадаць свой варыянт.

У рамках галасавання прапаноўваецца назваць рэкламную кампанію, якая запомнілася вам больш за ўсё. Адзінае патрабаванне: гэта павінна быць інтэрнет-кампанія, якая праходзіла ў Байнэце ў перыяд з кастрычніка 2012 года па верасень 2013 года ўключна. Акцэнт робіцца на крэатыўнасці, запамінальнасці і ўзроўні рэалізацыі кампаніі. Вынікі і эфектыўнасць кампаніі не ўлічваюцца, таму што арганізатары не валодаюць неабходнымі данымі для іх ацэнкі.

Пераможцай (або пераможцамі) будзе прызнаны праект, які набярэ простую большасць галасоў.

Прагаласаваць можна тут:
 
2. Лепшы стартап года
 
Вызначэнне лепшага стартапа года пройдзе ў 2 этапы:
 
— галасаванне ў групе Minsk Startup Weekend у Facebook (да 8 кастрычніка ўключна). На старце ўжо прапанаваны шэраг праектаў, якія, на думку арганізатараў, могуць прэтэндаваць на прэмію. Да ўжо указаных у галасаванні стартапаў любы жадаючы можа дадаць свой варыянт;
 
— выбар экспертным журы з 5 трапіўшых у ТОП каманд самага годнага, на іх думку, праекта (у склад журы ўваходзяць Юрый Зіссер, Аляксандр Залатароў, Аляксандр Булах).
 
Патрабаванні: праект павінен быць у сферы высокіх тэхналогій (інтэрнет, мобайл, дэсктопнае ПЗ і г.д.), запушчаны ў перыяд з кастрычніка 2012 года і мець станоўчыя паказчыкі па прыбытку або колькасці карыстальнікаў.
 
Пераможцы абедзвюх намінацый будуць аб’яўлены ў рамках канферэнцыі «Деловой интернет» раніцай 10 кастрычніка.
 
Нагадаем, што рэгістрацыя на канферэнцыю «Деловой интернет-2013», якая пройдзе ў Мінску з 10 па 11 кастрычніка, працягваецца.
 
Квіткі можна набыць на сайце kvitki.by.
 
Падрабязная праграма канферэнцыі тут.
 
x