Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
18.09.2013

Далоў традыцыі: новы летні турнір IT-CUP – лазертаг!

Вы ведаеце, чаму айцішнікі так любяць вясну і восень? Таму што гэта час турніраў IT-CUP, а значыць, і спартыўнага азарту, вясёлага настрою, стасункаў з калегамі і, зразумела, падарункаў!

У гэтым годзе каманда IT-CUP вырашыла парушыць традыцыі і «разварушыць» сумуючых айцішнікаў на новым летнім турніры! Для актыўнага баўлення часу выбраны новыя камандныя спаборніцтвы - турнір па лазертагу!

Лазертаг – бліжэйшы сваяк пэйнтбола, толькі шарыкі з фарбай заменены на лазерныя прамені, а зброя ў вашых руках будзе мала чым адрознівацца ад сапраўднай. Спецыяльныя датчыкі на іграках фіксуюць пападанне ў цэль і выключаюць магчымасць жульніцтва. “Соль” ігравому працэсу надаюць сцэнарыі гульні са сваімі мэтамі і задачамі.

Турнір IT-CUP па лазертагу – выдатная магчымасць праявіць камандны дух, адчуць атмасферу сапраўднай барацьбы, высветліць свае лепшыя якасці ў экстрэмальных абставінах і проста зарадзіцца яркімі эмоцыямі!

Памерацца сіламі на летнім турніры IT-CUP па лазертагу каманды змогуць 10 жніўня на палігонах клуба Laserwar.by!

Мора эмоцый, адрэналіну і падарункаў ад арганізатараў і партнёраў гарантаваны! Лепшым камандам першынства належаць:

- настольны футбол;

- кававарка Krups;

- сертыфікаты на навучанне ад Вучэбнага цэнтра SEOLAB;

- сертыфікаты на гульню ў сквош у клубе SQUASH-LIFE;

- карысныя наборы ад 1k.by (кожны набор уключае: майку, ручку, кубак, аўтамабільную рамку, мышку, картачку для машыны);

- іншыя падарункі.


Важная інфармацыя

Падрабязнасці на сайце турніраў.
Турнір па лазертагу адбудзецца 10 жніўня на палігонах клуба Laserwar.by.
Склад каманды – 5 чалавек (+можна ўзяць запаснога іграка).
Дапускаецца не больш за 3 каманды ад кампаніі.
Кошт удзелу для каманды – 1 500 000 беларускіх рублёў.
Чакаем вашы пытанні па тэлефоне +375 (29) 6 222 520 і на пошту pr@it-cup.by.

x