17.06.2013

Абарот ГК ActiveCloud by Softline вырас у 2012 фінансавым годзе ў 2,5 разы

Вынікі 2012 фінансавага года паказалі ўпэнены рост бізнесу ГК ActiveCloud by Softline: акрамя павелічэння абароту ў 2,5 разы, «воблачны» правайдар за год запусціў 11 новых прадуктаў і паслуг, а таксама значна пашырыў кліенцкую базу. На сёння група кампаній абслугоўвае больше за 35 000 кліентаў. У холдынг уваходзяць 6 кампаній з аднайменным брэндам ActiveCloud з 6 краін СНД: Беларусь, Расія, Узбекістан, Азербайджан, Грузія і Арменія.

На канец чарговага фінансавага года (01.04.2013) быў зафіксаваны сярэдні кансалідаваны паказчык росту 148% ГК ActiveCloud by Softline, ён з’яўляецца рэкордным для мінулых гадоў. Рост сведчыць пра удалы выбар напрамку развіцця ў бок папулярных «воблачных» тэхналогій – інфраструктуры IaaS і SaaS-рашэнняў. ActiveCloud значна апярэджвае рынак: па ацэнках экспертаў IDC, рынак «воблакаў» будзе расці на 28% у год.

«Мы імкнёмся зацвердзіцца як тэхналагічны лідэр у краінах нашай прысутнасці. І плануем у наступным годзе працягнуць экспансію ў рэгіёны са спрыяльным інвестыцыйным кліматам», – адзначае Алег Цягуноў, кіруючы дырэктар ГК ActiveCloud by Softline.

Падрабязней у рускамоўнай версіі навіны.
x