29.04.2013

Усё яшчэ скачаце пад дудку вытворчасці? Паспрабуйце хіп-хоп-маркетынг!

У свае 10-гадовыя ўгодкі Група кампаній SATIO запрашае сваіх сяброў, кліентаў і партнёраў акунуцца ў атмасферу творчасці і зарадзіцца пазітывам на маркетынгавым dance-battle 16 мая 2013 года.

Вось ужо 10 год мы – верныя сябры і партнёры ўсіх маркетолагаў нашай краіны. Мы па-ранейшаму маладыя, смелыя і таленавітыя. Таму ў свае ўгодкі мы кажам:

Хопіць скакаць пад дудку вытворчасці!
Хіп-хоп-маркетынг – паспяховы бізнес у пары з маркетынгам.


Маркетынгавы dance-battle, нашы дарагія кліенты, лепшыя маркетолагі краіны, адкрые для вас розныя танцавальныя напрамкі і стылі: майстар-класы правядуць прафесійныя танцоры, і ў выніку вы зможаце паспрабаваць сябе ў спаборніцтве і зарадзіцца энергетыкай танца для дасягнення новых вяршынь. Мы даём магчымасць адысці ад стандартных і сумных схем маркетынгу і паспрабаваць «на смак» хіп-хоп-маркетынг, навучыцца танцаваць у розных стылях, удыхнуць свабоду, крэатыў і адчуць энергію ветру, стаць удзельнікам арыгінальнага і захапляльнага шоу!

16 мая ў Дзень нараджэння SATIO вас чакае цёплы вясновы вечар, нефармальная атмасфера і танцы. Мы будзем рады вас сустрэць!


Просім вас абавязкова зарэгістравацца да 10.05.2013 і атрымаць запрашэнне.
Пры падачы заяўкі ўкажыце, калі ласка, свае прозвішча, імя і імя па бацьку, пасаду, кампанію і кантактную iнфармацыю.


Тэл. +375 (17) 321-22-91.

e-mail: sales@satio.by; bg@satio.by
x