Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
18.04.2013

Скажыце «не» гультайству – час боўлінга на IT-CUP!

Хто збіраецца ў каманды па 3-4 чалавекі, каб весела бавіць час, і атрымлівае падарункі і прызы за тое, што кідае вялікія рознакаляровыя шары?

Сапраўдныя айцішнікі дакладна ведаюць адказ, таму што менавіта так робяць удзельнікі турніру па боўлінгу IT-CUP!

27 красавіка боўлінг-цэнтр MADISON збярэ супрацоўнікаў IT-сферы на грандыёзную і самую любімую падзею – турнір па боулінгу! Гэтая субота абяцае быць спякотнай незалежна ад умоў надвор’я!

Досыць лайдачыць!

Вы ж можаце ўпусціць магчымасць выйграць выдатныя прызы ад арганізатараў і партнёраў спаборніцтваў! На гэты раз сярод іх: падарункі і бонусныя карты ад інтэрнет-крамы 21vek.by для ўсіх удзельнікаў і 100 000 рублёў на рахунак для пакупак; 2 платынавыя сертыфікаты на навучанне па адной з праграм па выбары ад Вучэбнага цэнтра SEOLAB; шар для боўлінгу ад Realt.by; радыётэлефон Gigaset для лепшага іграка турніру ад 1k.by; вясёлая гульня «Медвед» ад інтэрнет-крамы настольных гульняў для дзяцей і дарослых Мосигра; сюрпрыз ад крамы эмацыянальных падарункаў Elpresent.by; 1, 2 і 3 гадзіны гульні ў сквош у клубе SQUASH-LIFЕ для пераможцаў; антывірус Kaspersky Internet Security 2013 з магчымасцю ўстаноўкі на 2-х персанальных камп’ютарах тэрмінам на 1 год ад крамы ліцэнзійнага софта Allsoft.by; сертыфікаты на хостынг па тарыфным плане «Эксперт» (для пераможцы) і на рэгістрацыю дамена ў зоне .by (для 2-га і 3-га месца) са зніжкай 99% ад Active.by.

Капітаны 10 каманд-фіналістаў атрымаюць джэнтльменцкія наборы ад 1k.by (кожны набор уключае: майку, ручку, кубак, аўтамабільную рамку, мышку, картачку для машыны).

Чакаем вас на турнірах IT-CUP!

Важная інфармацыя
Спаборніцтва па боўлінгу пройдзе 27 красавіка ў боўлінг-цэнтры MADISON.
Падрабязнасці – на сайце турніраў IT-CUP.
Папярэдняя рэгістрацыя на сайце абавязковая.
Кошт удзелу – 150 000 рублёў (для аднаго чалавека).
Вы можаце звязацца з камандай IT-CUP па тэлефонах: +375 (17) 29-23456 (дад. 40), +375 (29) 6-222-520.
Чакаем вашых пісьмаў на info@it-cup.by.
Далучайцеся ў суполках на Facebook, Twitter, Вконтакте.



x