10.04.2013

V «Белы Квадрат»: сустракаемся 18 красавіка!

Да адкрыцця Міжнароднага Фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белый Квадрат» засталіся лічаныя дні. Галоўны бізнес-форум Беларусі ў сферы маркетынгу адбудзецца 18 – 20 красавіка 2013 года ў Мінску, сталіцы Беларусі, ужо ў пяты раз.

Пра будучы Фестываль мы пагутарылі з прадзюсерам фестывалю, дырэктарам РА «Белая Карона», Аленай Усціновіч.

Першае і, відаць, адно з галоўных пытанняў для шматлікіх жадаючых – як стаць удзельнікам адукацыйнай і дзелавой праграмы Фестывалю? Якія беларускія прадпрыемствы ўжо абвясцілі пра свой удзел?

На Фестывалі прадугледжаны дзве формы ўдзелу: з падачай конкурсных работ і наведваннем адукацыйнай праграмы Фестывалю без удзелу ў конкурсе. Для таго каб стаць дэлегатам, неабходна атрымаць акрэдытацыю, запоўніўшы на афіцыйным сайце www.adfest.by заяўку на ўдзел менавіта ў адукацыйнай праграме Фестывалю.
На дадзены момант сваіх дэлегатаў на Фестываль акрэдытавалі каля двухсот прадпрыемстваў Беларусі разнастайных галін дзейнасці: гэта прадстаўнікі харчовай i лёгкай прамысловасці, парфюмерна-касметычнай галіны i сферы паслуг, банкаўскай сферы, буйныя прамысловыя прадпрыемствы, гандлёвыя сеткі, мабільныя аператары. Па сутнасці, гэта тыя прадпрыемствы, якія разумеюць неабходнасць развіцця маркетынгу і ўзмацнення сваіх брэндавых партфеляў.
На Фестывалі сустракаюцца вядучыя прадстаўнікі бізнес-асяродку і камунікацыйных, брэндынгавых, рэкламных агенцтваў Беларусі, краін СНД і Еўропы з мэтай павышэння эфектыўнасці іх узаемадзеяння. Інтарэс да мерапрыемства, мяркуючы па колькасці і складу сталых удзельнікаў, штогод павялічваецца. Спадзяюся, што гэта і ёсць сведчанне карыснасці адукацыйнай праграмы, якую мы старанна рыхтуем да кожнага Фестывалю.Стаць удзельнікам Фестывалю яшчэ можна, але варта спяшацца: 16 красавіка мы спынім прыём заявак.

Падрабязней у рускамоўнай версіі навіны.
x