Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
08.04.2013

Групе кампаній Webcom Media® споўнілася 13 год!

Дарагія сябры!

Групе кампаній Webcom Media® споўнілася 13 год. Мы перайшлі ў містычны ўзрост і ўпэўнены, што гэты год прынясе шмат незвычайных і незабыўных падзей. Задзьмуўшы свечы на святочным торце, мы пажадалі самі сабе, каб гэты год быў па-сапраўднаму энергічным, паспяховым і яркім.

У гэты дзень мы хочам падзякаваць усім тым, хто быў з намі на працягу 13 гадоў: нашым цудоўным супрацоўнікам, самым лепшым кліентам, надзейным партнёрам, а таксама ўсім тым, хто падтрымліваў нас, верыў у поспех і дапамагаў рабіць Webcom Media® лепшым з кожным днём.

Ужо зусім хутка мы зможам адзначыць свята ўсе разам, на нашым Дні адчыненых дзвярэй, 25 красавіка. Да хуткай сустрэчы!


x