05.04.2013

Webcom ДАД’13: бізнес-семінар у падарунак ад Webcom Media®

Група кампаній Webcom Media® плануе правесці свой дзень нараджэння ў атмасферы дзелавых камунікацый. Нам – 13 год, а гэта значыць, што на гэты раз усё будзе наадварот: мы запрашаем гасцей і самі зробім ім падарункі. Бізнес-семінар – як вам такая праграма святочнага мерапрыемства?
 
Знянацку
Усе гэтыя гады супрацоўнікі Webcom Media® працавалі, шчодра дзяліліся досведам і напрацоўкамі, вучыліся самі і вучылі інтэрнэт-маркетынгу зацікаўленых грамадзян. Але гэтай вясной святочны настрой 13-й гадавіны паспяховага бізнесу падказаў нам арыгінальны ход: мы бясплатна падзелімся са сваімі гасцямі сакрэтамі майстэрства.
 
Webcom ДАД’13 – гэта Дзень адчыненых дзвярэй для тых, каго цікавяць актуальныя пытанні інтэрнэт-маркетынгу, эфектыўнае прасоўванне сайтаў, камерцыйны поспех і пашырэнне ўласных прафесійных навыкаў.
 
Канкрэтна
У праграме Дня адчыненых дзвярэй – 8 цікавых і карысных дакладаў на самыя актуальныя тэмы вядзення бізнесу ў інтэрнэце. Сярод нашых дакладчыкаў – беларускія і расійскія прафесіяналы SEO і SMM, спецыялісты па юзабіліці, кантэнт-рэдактары і г.д. Ад вас, нашых гасцей, мы плануем атрымаць вострыя пытанні і жывое абмеркаванне.
 
Webcom ДАД’13 запрашае сваіх сяброў 25 красавіка ў канферэнц-залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (Мінск, пр-т Незалежнасці, 116).
 
Узяць удзел у Дні адчыненых дзвярэй бясплатна могуць усе жадаючыя.
 
Істотна!
Зарэгіструйцеся загадзя – мы вельмі жадаем, каб усім нашым гасцям хапіла месца.
 
 
x