01.04.2013

«Белый Квадрат». Конкурс маладых крэатараў ГМ «РЕНЬ» сабраў 46 каманд!

Гэта рэкордны паказчык маладых удзельнікаў на Міжнародным Фестывалі Маркетынгу і Рэкламы «Белый Квадрат», магчыма, таму, што ўдзельнікам прапануецца рашыць практычны кейс ад партнёра конкурсу — ГМ «РЕНЬ», пазіцыянаванне якой супадае з амбіцыёзным, правакацыйным характарам маладзёжнай аўдыторыі.

Нагадваем удзельнікам, што ў перыяд да 5 красавіка неабходна прадставіць рашэнні кейса па брыфе ГМ «РЕНЬ» па электроннай пошце festival@adfest.by.

12 красавіка будзе аб’яўлены спіс фіналістаў конкурсу, якім будзе дадзена права адкрытай абароны сваіх праектаў 19 красавіка на Міжнародным Фестывалі маркетынгу і рэкламы «Белый Квадрат». Колькасць фіналістаў не абмежавана і вызначаецца толькі якасным узроўнем падрыхтаваных праектаў. Усе фіналісты атрымліваюць дзённую акрэдытацыю на наведванне ўсіх мерапрыемстваў Фестывалю на 19 красавіка.

Адкрытая абарона праектаў адбудзецца 19 красавіка с 10.00 да 13.00 у Доме Масквы. Членамі журы вызначаецца першае, другое і трэцяе месца.
Пераможцам, якія займаюць прызавыя месцы, уручаюцца ганаровыя дыпломы на цырымоніі ўзнагароджання Фестывалю «Белый Квадрат». Галоўны прыз (камандзе, якая заняла першае месца) – 2 поўныя акрэдытацыі на Міжнародны Фестываль рэкламы Golden Drum, які пройдзе ў кастрычніку ў Славеніі.

Склад журы конкурсу будзе аб’яўлены 5 красавіка, але ўжо вядома, што ў яго ўвойдуць: генеральны дырэктар групы кампаній «ОНЕГА» Сяргей Метта; намеснік дырэктара па маркетынгу групы кампаній «Онега» Таццяна Канановіч; Ігар Ганжа – адзін з самых яркіх крэатыўшчыкаў Расіі, акадэмік Расійскай акадэміі рэкламы; Андрэй Длігач, генеральны дырэктар кампаніі Advanter Group, Украiна; Рыва Райм, генеральны дырэктар агенцтва Newton, Эстонія.


x