14.03.2013

«Белы Квадрат»: Засталося 2 дні!

Вы яшчэ можаце паспець стаць удзельнікам Фестывалю на льготных умовах!
Усё, што вы мусіце зрабіць: спампаваць бланк-заяўку і адаслаць яе на электронны адрас дырэкцыі Фестывалю info@adfest.by да 15 сакавіка!

18 – 20 красавіка ў пяты раз пройдзе Міжнародны Фестываль маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат», які з’яўляецца галоўнай падзеяй рэкламнага рынку Беларусі.

«Белы Квадрат» – гэта бізнес-форум, які дапамагае канцэнтравана, цягам некалькіх дзён атрымаць досвед паспяховых айчынных і замежных тэхналогій ў галіне маркетынгавых камунікацый. Насычаная і разнапланавая навукова-адукацыйная праграма Фестывалю прызнана адной з самых моцных у СНД. На Фестывалі прадстаўлены методыкі і тэхналогіі, якія даказалі сваю эканамічную эфектыўнасць і сёння паспяхова выкарыстоўваюцца лідэрамі рынкаў.

У гэтым годзе навукова-адукацыйная праграма будзе складацца са шматлікіх практычных майстар-класаў з удзелам лідэраў сусветнай маркетынгавай індустрыі. Даклады, семінары, майстар-класы будуць прысвечаны найбольш актуальным тэмам: стратэгічнаму маркетынгу, брэнд-маркетынгу, інавацыям у сферы digital, маркетынгавым камунікацыям. Удзельнік навукова-адукацыйнай праграмы «Белага Квадрата» зможа атрымаць сістэмнае ўяўленне пра сучасныя трэнды ў разнастайных галінах маркетынгу і рэкламы, азнаёміцца з найноўшымі тэхналогіямі і метадамі вядзення бізнесу.

Кошт удзелу даволі дэмакратычны: 2 900 000 + ПДК да 15 сакавіка і 3 200 000 + ПДК пасля 15 сакавіка. Для сталых удзельнікаў прадугледжаны зніжкі.

Падрабязней – у рускамоўнай версіі навіны.



x