Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
14.02.2013

«Белы Квадрат» – хопіць выседжваць!

Пачаўся асноўны этап падачы конкурсных прац на V Міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат». Deadline этапу – 28 лютага! Гэта той час, калі можна падаць конкурсныя працы яшчэ на бонусных умовах. Канкурэнты не спяць! На першым этапе, які завяршыўся 8 лютага, на фестываль паступіла 282 працы.





Ну і што ж мы сядзім у такім разе? У браўзеры нават не трэба набіраць www.adfest.by, можна проста клікнуць тут, некалькі простых крокаў – і ваша праца размяшчаецца на сайце. Кошт удзелу даволі дэмакратычны, 100-150 у.е. Памер зніжак расце з аб’ёмам пададзеных прац. Да 1 сакавіка вы можаце зэканоміць 10 000$ пры ўмове падачы 500 прац.

Акрамя апетытных зніжак і пакета бонусаў ёсць і традыцыйны джэк-пот! Кожны этап падачы конкурсных прац мы з гуллівым, ужо вясновым настроем даём усім магчымасць паспаборнічаць за джэк-пот! Выйграць можна поўную акрэдытацыю! А гэта значыць, вам будзе дазволена рабіць на фестывалі ўсё, што заўгодна: наведваць майстар-класы (больш 50!), удзельнічаць у круглых сталах, наведваць гарачыя вечарыны ў клубах Мінска і цырымонію ўзнагароджвання, атрымаць спецыяльны прыз ад кампаніі САА «Калор Экспрэс», кожнаму распавесці, што вы –пястун удачы.

Такiм чынам, ваш «to do list»:

  • падаць працу сёння да абеду ці хаця б да 1 сакавіка;
  • зрабіць гэта з лёгкасцю;
  • атрымаць зніжку і бонус;
  • выйграць джэк-пот;
  • набыць квіткі да Мінска на 17 красавіка;
  • пачынаць збіраць чамаданы.

Гасцінны Мінск чакае вас! (фільм пра Мінск).

Тут можна паглядзець, як праходзіў фестываль у папярэднія гады.
x