13.11.2012

«Windows Server 2012». Новая серверная платформа ў ActiveCloud

4 верасня 2012 у продаж патрапіла серверная АС ад Microsoft «Windows Server 2012». Кампанія ActiveCloud прапануе сваім кліентам новую АС у арэнду на базе паслуг воблачнага хостынгу CloudServer.

Дзякуючы дапрацоўкам і новаўвядзенням, АС па максімуму выкарыстоўвае ўсе перавагі сучасных бізнес-прапаноў. Асаблівая ўвага ў «Windows Server 2012» аддадзена IIS8 – набору серверных праграм, якія дазваляюць размяшчаць сайты ў інтэрнэце. У IIS 8.0 паляпшэнні закранулі рэгуляванне нагрузкі працэсара, маштабiравання і кіравання SSL-сертыфікатамі, былі дададзены функцыі дынамічный блакіроўкі па IP, абмежаванне FTP-доступу, падтрымка Web-sockets, модуль ініцыялізацыі дадаткаў.

Палепшаная кансоль кіравання Windows PowerShell 3 дазваляе эканоміць час і павышаць эфектыўнаць працы за кошт аўтаматызацыі вялікай колькасці функцый кіравання і сумяшчальнасці з яшчэ большым лікам сэрвісаў.

АС дапрацавана ў напрамку бяспекі і кантролю доступу да інфармацыі. Функцыі Dynamic Access Control дазваляюць ствараць уласныя палітыкі бяспекі, праводзіць аўдыт доступу і ствараць справаздачы пра атрыманую карыстальнікамі інфармацыю.

Таксама ўжыты спецыяльныя меры па павышэнні даступнасці сістэмы, магчымасці выкарыстоўвання СХД вялікага аб’ему і шмат іншага.

АС у арэнду

ActiveCloud прапануе АС «Windows Server 2012» па праграме SPLA, у межах якой кліенты не мусяць набываць прадукты кампаніі Microsoft ва ўласнасць. ПЗ даецца ў арэнду на ўмовах штомесячный аплаты. Пры гэтым кліенты гарантавана карыстаюцца апошняй версіяй прадукту (без даплат) і атрымліваюць поўную тэхнічную падтрымку ад вытворцы.

Атрымаць больш інфармацыі пра новую АС «Windows Server 2012» можна на сайце Microsoft.
x