12.11.2012

Прагрэсіўнае прадпрымальніцтва ў Беларусі!

14 лістапада распачынае работу ІІ Міжнародны форум прадпрымальніцтва, які пройдзе ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Мінску.

На працягу двух дзён будуць абмеркаваны вострыя тэмы сучаснага бізнесу, такія як:

• дзе ўзяць грошы на развіццё?
• як стварыць «залаты запас» талентаў?
• як замежны інвестар можа ацаніць рызыку ў канкрэтнай краіне?
• які патэнцыял беларускага ІКТ сёння, а таксама шмат іншых…

Акрамя гэтага ўдзельнікі пазнаёмяцца з актуальнымі даследаваннямі бізнес-асяродка Беларусі і свету. А 15 лістапада ў фармаце паралельных секцый пройдуць ІСТ-канферэнцыя і конкурс бізнес-ідэй BEL.BIZ BATTLE.

Серыя захапляльных і змястоўных мерапрыемстваў ахопіць сталіцу, далучаючы Беларусь да сусветнага прадпрымальніцкага руху.

Сустракайце ў Мінску спікераў сусветнага ўзроўню і спяшайцеся зарэгістравацца на іх майстар-класы і трэнінгі. Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва на Беларусі – гэта ўнікальная падзея, якую нельга абмінуць увагай.

Сярод спікераў:

Фрэнсіс Дэлей, старшыня прадстаўніцтва Еўрапейскага банка рэканструцыі і развіцця ў Мінску
: «Спадзяюся, што Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва ў Беларусі зможа прапанаваць тыя патрэбныя платформы, якія дапамогуць і тым, хто ўжо працуе, і тым, хто толькі пачынае, узмацніць бізнес, а таксама пасадзейнічае пачатку або працягу адкрытага дыялога са структурамі ўлады».

Дэвід Барун, уладальнік і дырэктар кампаніі McInvest Economic Development (Прага), выканаўчы дырэктар CzechInvent Technology Agency:
«Весці бізнес варта з захапленнем і гонарам, а не апасродкавана і на аддаленні. Гэта абавязкова матывуе вашых калег. Так вы хутчэй прыйдзеце да запланаваных вынікаў. Абавязкова падзялюся з удзельнікамі Тыдня энэргіяй імклівага прадпрымальніцтва!»

Джэймі Дан, адзін з заснавальнікаў арганізацыі Made By Young People, выканаўчы дырэктар A Fund, натхняльнік прадпрымальнікаў па ўсім свеце:
«Для любога чалавека, які дасягнуў пэўнага поспеху ў жыцці, важна дзяліцца досведам. Асноўную задачу Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва я бачу менавіта ў абмене досведам і кантактамі. І гэта бясцэнная магчымасць, якой нельга не скарыстацца…»

Вітаус Віткаунас, прэзідэнт Асацыяцыі «Інфабатл»: «Жывыя зносіны паміж людзьмі, у тым ліку і прадстаўнікамі бізнесу нельга падмяняць віртуальным. Толькі рэальны дыялог дапаможа зразумець адно аднаго і падштурхнуць да нараджэння новых ідэй для бізнесу. У магчымасці жывых зносінаў і крыецца асноўная задача Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва!»

Гэры МакДаніел, прафесар МВА, доктар педагагічных навук, дэкан і выканаўчы дырэктар Цэнтра прафесійнай падрыхтоўкі і развіцця, універсітэт Франклін:
«Нам востра патрэбны прадпрымальнікі – людзі, якія могуць уносіць інавацыі, пераўтвараць і паляпшаць узровень паслуг і прадуктаў у любой кампаніі, будзь то бізнес, НДА, дзяржаўная або адукацыйная арганізацыя. Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва дапамагае ў пошуку ідэй, натхняе і развівае!»

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе з 12 па 18 лістапада, падрабязную праграму можна прагледзець на сайце мерапрыемства week.bel.biz/site.

Каардынатар Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі ААА «Цэнтр дзелавых камунікацый БЕЛБІЗ».

Рэгістрацыя:
на цырымонію адкрыцця: +375 (17) 2285898; +375 (29) 6909300;
на ўдзел у мерапрыемствах Тыдня: праз старонку week.bel.biz;
акрэдытацыя для СМІ: +375 (29) 1189189;
e-mail: gew_belarus@bel.biz.

x