Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
12.11.2012

БРЭНД ГОДА 2012 распачаў сваю работу

Конкурс БРЭНД ГОДА 2012 стартаваў! Для ўдзельнікаў і арганізатараў наперадзе – клапатлівая і цікавая праца па падрыхтоўцы да важнай для маркетынгавай суполкі краіны падзеі.

У 2012 годзе Прафесійны конкурс БРЭНД ГОДА прысвечаны брэнду Мінска і пройдзе ў адзінай канцэпцыі «Брэнд у вялікім горадзе». Гэта невыпадкова, бо брэнды напаўняюць дыханнем сучаснае гарадское жыццё, прыўносяць у яго фарбы і натхняюць людзей на самыя незвычайныя падзеі, ідуць крок у крок за часам і радуюць новымі ідэямі.

Узаемадзеянне бізнесу і культуры традыцыйна для конкурсу БРЭНД ГОДА. У мінулым годзе на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі падчас заключнай цырымоніі БРЭНД ГОДА адбылася прэм’ера спектакля «Чайка Джонатан Лівінгстан» паводле твора Рычарда Баха. Пастаноўка была рэалізавана студэнтамі Акадэміі мастацтваў сумесна з кампаніяй SATIO. У межах канцэпцыі 2012 года «Брэнд у вялікім горадзе» гледачы ўбачаць унікальны спектакль «Легенды Мінска» у пастаноўцы Музычнага тэатра РЭВЮ.

Конкурс БРЭНД ГОДА – гэта прафесійнае спаборніцтва марак, якое прызнана самым аўтарытэтным у краіне і за мяжой. Нацыянальныя знакі БРЭНД ГОДА прысуджаюцца сусветным брэндам у краінах Еўропы, Амерыкі і СНД. Конкурс накіраваны на ўзмацненне канкурэнтаздольнасці марак-намінантаў і павышэнне прафесіяналізму маркетынгавых каманд.

Ацэнка вынікаў конкурсу БРЭНД ГОДА праводзіцца па прынцыпіяльных стандартах сучаснага маркетынгу, брэндынгу і маркетынгавых камунікацый.

Штогод у склад Міжнароднага прафесійнага журы ўваходзяць толькі самыя знакамітыя спецыялісты ў сферы маркетынгу і брэндынгу, майстры сваёй справы.

У аснову адзнак пакладзена стратэгія брэнда і спажывецкая ацэнка вядомасці брэндаў.

Першую адзнаку ставіць Міжнароднае прыфесійнае журы, другую – Спажывецкае на падставе штогадовага нацыянальнага апытання з рэпрэзентацыйнай выбаркай.

Падрабязнасці ў рускамоўнай версіі сайта.

x