Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
29.10.2012

Сакрэты юзабіліці: як зрабіць з наведвальніка пакупніка

Паняцце «юзабіліці» ўжо трывала ўвайшло ў лексікон вэб-майстроў і спецыялістаў па прасоўванні сайтаў, яно ўжываецца надта часта, дарэчы і не да месца. Але мала сказаць «юзабіліці», варта ведаць, як яго палепшыць на вашым сайце. Менавіта гэта прапануюць у Навучальным цэнтры SEOLAB. Курсы для тых, хто хацеў бы навучыцца павышаць эфектыўнасць і аддачу сайтаў, распачнуцца вельмі хутка.

Як зрабіць, каб наведвальнік не проста ператварыўся ў пакупніка, але і зрабіў гэта з задавальненнем?

Пытанне не зусім простае, а адказ на яго займае цэлыя 24 гадзіны: 12 заняткаў па 3 акадэмічныя гадзіны. Псіхалогія ўспрымання, праектаванне дзейнасці, лагічная структура сайта – на кожным занятку вы будзеце даведвацца ўсё больш пра тое, яе зрабіць сайт зручным для наведвальнікаў і эфектыўным для бізнесу.
Не будзе пазбаўлены ўвагi і мабільны інтэрнэт. Мабільныя дадаткі працуюць па сваіх правілах, і карысна будзе даведацца пра гэта да таго, як вы пачняце распрацоўваць свой дадатак.

Заняткі будуць праходзіць з 6 лістапада па 20 снежня 2012 г. па аўторках і чацвяргах з 16:00 да 18:00.
Працягласць курсаў - 12 заняткаў па 2 гадзіны.
Кошт удзелу - 1 700 000 бел.руб.
Максімальная колькасць чалавек у групе - 15 чалавек.
Месца правядзення - вучэбны клас па адрасе вул. Іванаўская 56, офіс 102.

Спікеры-практыкі

Сістэмны падыход і поўны ахоп тэм юзабіліці гарантуюць спікеры курсаў, спецыялісты, на рахунку якіх не толькі тэарэтычныя веды, але і салідны досвед па праектаванні і карэкцыі сайтаў. Разнастайныя аспекты працы над паляпшэннем зручнасці сайтаў асветляць для вас вядучы вэб-аналітык, прафесійны вэб-архітэктар і іншыя.

Каб распачаць справу правільна…

… варта пачаць з курсаў па юзабіліці Навучальнага цэнтра SEOLAB.
Кошт гэтых 12 заняткаў акупіцца амаль адразу ж: ужо пасля першага дня вы паглядзіце на свой сайт па-новаму. Вы пачняце разумець, чаму некаторыя «цікавыя фішкі» не працуюць, і ўбачыце, на якой стадыі патэнцыяльны кліент страціў цікавасць да вашай прапановы.

Вы яшчэ паспееце запісацца на курсы – заняткі распачнуцца 6 лістапада.
Але варта спяшацца: колькасць месцаў у групе абмежавана.
Раім звярнуць увагу на зніжкі – магчыма, вы знойдзеце выгадны варыянт менавіта для вас.
x