15.10.2012

Поўны арсенал капірайтарскіх прыёмаў

Вучыцца ніколі не позна. Нават калі вы з лёгкасцю пішаце абсалютна на любую тэму, утрымліваеце ўвагу чытача на вялiкім па аб’ёме тэксце або атрымліваеце канверсію, вышэйшую за 3% на кожным камерцыйным лісце, усе адно гэтыя курсы вам будуць карысныя.

  • Вы ўмееце выкарыстоўваць прыёмы НЛП у рэкламным тэксце?
  • Ведаеце, як правільна ўжыць узмацняльнікі?
  • Лёгка выкараняеце штампы або ператвараеце іх у безадказную зброю капірайтара (і напэўна, ведаеце, чыя гэта любімая фраза)?

Засумняваліся? Значыць, вам варта палепшыць свае веды.

23 кастрычніка 2012 года ў Навучальным цэнтры SEOLAB пачнецца курс «Рэкламны капірайтынг. Прафесійны ўзровень». Ён разлічаны на тых, хто ўжо лічыць сябе прафесіяналам капірайтынгу, але разумее, што вучыцца варта безупынна. Капірайтары, журналісты, кантэнт-менеджары, гэты курс – для вас.

Інтуітыўнае разуменне – у свядомае дзеянне

Шмат цалкам паспяховых капірайтараў могуць сказаць, што ўсё атрымліваецца нібы само сабой. Заўважыў цікавы прыём, абкатаў на некалькіх тэкстах, і ў капілку яго. Злавіў паспяховую інтанацыю – выкарыстоўвай у тэкстах. Спіс эфектыўных загалоўкаў заўсёды пад рукой. А роўнасць стылю ды моунае чуццё – гэта наогул гены (маці ў юнацтве вершы пісала).

Гэты падыход працуе - да пэўнай мяжы.

Аднак настае момант, калі для прафесійнага росту проста інтуітыўнага адчування ўжо недастаткова.

Літаратура, чыім карыслівым пасынкам з’яўляецца капірайтынг, даўно і ўмела маніпулiруе чытачом, выціскаючы з яго смех і слёзы, падымаючы настрой або заганяючы ў дэпрэсію. Гэтыя спосабы маніпуляцыі ўзніклі нашмат раней, чым вы разгарнулі свой першы буквар.

А калі да лінгвістыкі далучаецца псіхалогія, арсенал капірайтара дапаўняецца такой зброяй, моцы якой не вытрымае ніводны кліент!

Вы хочаце ўзброіцца да зубоў, каб адваяваць сваю долю пірага?

Недзе там ходзяць:

  • Замоўцы, якія хочуць плаціць па 25 даляраў за кілазнак,
  • Кліенты, якія будуць купляць усё тое, што вы ім прапануеце,
  • Наведвальнікі, якія будуць падпісвацца на ўсе вашыя рассылкі.

А вы ідзяце на іх – з адчуваннямі і парай дзясяткаў тэкстаў у партфоліа?

Ды вас папросту не заўважаць.

Узбройвайцеся.

Бярыце ў арсенал усё, што так шчодра прапануюць спікеры курсаў. Паглядзіце на праграму – гэта ж проста кладзезь працоўных прыёмаў, новых тэхнік і сакрэтаў ад профі капірайтынгу!

Гэтыя прыёмы зробяць:

  • вашы тэксты эфектыўнымі;
  • вашых кліентаў – задаволенымі;
  • а вам прынясуць захапленне ад працы;
  • і, вядома ж, добры заробак.

Укладанне з розумам грошай «у сябе» акупаецца вельмі хутка. Тут вы самі вырашаеце, якія навыкі пракачваць, самі выкарыстоўваеце атрыманыя веды, і вынік залежыць толькі ад вас.

Вучыцца ніколі не позна, а яшчэ лепш гэта зрабіць рана

Самы прадуктыўны час – пачатак дня. Калі вы ўжо прачнуліся, асвяжыліся пры дапамозе кубка кавы, а да пасляабедзеннага сну яшчэ далёка. Менавіта ў такі час вучыцца не толькі карысна, але і проста. Вы з лёгкасцю засвоіце новую карысную інфармацыю, добра запомніце ўсе ўрокі і на выдатна справіцеся з заданнямі. Адчуванне поспеху замацуецца і будзе суправаджаць вас увесь дзень.
Менавіта таму нашы курсы пачынаюцца а 10-й раніцы.

Пачніце дзень з радасці: новыя веды, новыя поспехі, лепшыя замоўцы – чакаюць вас!
x