Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
10.09.2012

Сезон «IT-CUP. Восень-2012» аб’яўляецца адкрытым!

Сядзячы лад жыцця і дэфіцыт фізічнай актыўнасці нялепшым чынам адбіваюцца на здароўі офісных працаўнікоў, да якіх належаць і прадстаўнікі сферы інфармацыйных тэхналогій. Можна пакачацца на крэсле, збегаць за кавай, а можна прыняць удзел у карпаратыўных турнірах «IT-CUP. Восень-2012».

У праграме спаборніцтваў 5 дысцыплін – більярд для сур’ёзных, покер для азартных, боўлінг для вясёлых, настольны тэніс для суперактыўных, сквош для цягавітых!

304 iгракi з 92 кампаній Беларусі, якія прынялі ўдзел у сезоне Вясна-2012, не могуць памыляцца – IT-CUP дорыць самыя яркія эмоцыі і незабыўныя ўражанні.

Спаборніцтва па настольным тэнісе будзе праводзіцца 29 верасня ў Мінск-Арэне. Турнір па сквошы пройдзе 22 верасня ў Orange Club. Спаборніцтвы па більярдзе запланаваны на 27-28 кастрычніка. Першынство па покеры запланавана на 13 кастрычніка 2012 года. Турнір па боўлінгу запланаваны на 3 лістапада і пройдзе ў клубе MADISON.

Арганізатары і партнёры спаборніцтваў падрыхтавалі для пераможцаў шэраг падарункаў, сярод якіх сертыфікат на навучанне па адной з праграм па выбары ад Навучальнага цэнтра SEOLAB, сюрпрыз ад Elpresent, сертыфікат на 1 млн. рублёў на паслугі хостынгу ад Active Technologies, навушнікі Philips SHC2000 ад 1k.by, сертыфікат на ліцэнзійныя праграмы Family 11 Pro і Family 11 Mobile ад Allsoft.by і шмат чаго іншага.

Важная інфармацыя

Больш падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375(17) 222-05-34 (дад. 31), +375(29) 6-222-520.
Чакаем вашых пісьмаў на info@it-cup.by.
Абавязкова далучайцеся на Facebook.
Будзьце ў курсе апошніх навін з дапамогай Twitter.


x