Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
16.08.2012

Цяжка вучыцца, ды пасля лёгка будзе!

Асабліва цяжка вучыцца летам, калі вабіць далечыня, а сакавіты шашлык на зялёнай палянцы спакушае сваім пахам. Аднак ці ж можна назваць прафесіяналам таго, хто прамяняе на адпачынак магчымасць атрымаць новыя веды!

Няхай ваш канкурэнт падсмажваецца на турэцкім сонейку або корміць айчынных камароў на Браславах. Калі ён вернецца, вы пакажаце яму, што вы час дарэмна не гублялі, пераймаючы яго лепшых кліентаў і заняўшы ўсе месцы ў ТОПе. А ён жа нават і не зразумее, што згубіў, калі не заўважыць рэкламу новага семінара Васіля Ткачова.

Праграма семінара разлічана на дапытлівых слухачоў, якія жадаюць:

•    атрымаць самую свежую інфармацыю пра змены алгарытмаў Google і Яндэкса;

•    абмеркаваць магчымасці сацыяльных сетак і паспрачацца на конт спосабаў (і неабходнасці) «накруткі» ў іх;

•    паслухаць майстра прасоўвання, які распавядзе пра актуальныя методыкі аптымізацыі.

Сучаснае SEO – зменлівая і няпростая дысцыпліна, дзе патрэбна ўвесь час атрымліваць новыя веды і вывучаць новыя методыкі.

Уклады «ў сябе» акупаюцца. Засвоіўшы новыя прыёмы, прапануйце сваім кліентам новыя ідэі для прасоўвання – і вось вы ўжо выйшлі на новы рубеж, а ваш паслужны спіс папоўніўся паспяховымі праектамі.

Не ўпусціце шанец вырасці над сабой! Добры семінар дае выдатны старт – уперад і ўверх!

P.S. Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце Навучальнага цэнтра SEOLAB, а таксама патэлефанаваўшы па нумарах +375 (17) 331 63 42, +376 (44) 711 11 97 або напісаўшы на e-mail info@seolab.by.

За навінамі сачыце ў
x