Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
22.06.2012

Фестываль AD.NAK! будзе транслявацца ў інтэрнэце

Аргкамітэт Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! супольна з партнёрам фестывалю, воблачным сэрвісам Webiring, арганізуе анлайн-трансляцыю Вялікага фестывальнага дня 5 ліпеня.

Трансляцыя пачнецца а 16-й гадзіне і будзе весціся на афіцыйным сайце Фестывалю Adnak.by, а таксама на сайтах арганізатараў Budzma.org i Marketing.by.

«Анлайн-трансляцыя Фестывалю — трансляцыя ў межах сеткі Інтэрнэт. Вы можаце стаць сведкамі найцікавейшай падзеі, назіраючы за тым, што адбываецца на Фестывалі AD.NAK!, у анлайн-рэжыме», — адзначыла крэатыўны дырэктар сэрвісу Webiring Кацярына Пятніцкая.

Партнёр Фестывалю AD.NAK! кампанія «Альтэрнатыўная цыфравая сетка» (брэнды «Атлант Тэлеком» і «Шпаркі дамавік») забяспечыць на мерапрыемстве бясплатны высокахуткасны інтэрнэт. Дзякуючы гэтаму, удзельнікі фестывалю AD.NAK! змогуць аператыўна дзяліцца сваімі уражаннямі ад мерапрыемства з сябрамі і знаёмымі.

Нагадаем, 5 ліпеня ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў распачнецца Трэці фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. З 10.30 да 16.30 пройдзе адукацыйная праграма, якую будуць праводзіць найбольш вядомыя і прафесійныя піяршчыкі і маркетолагі Беларусі. Рэгістрацыя на адукацыйную праграму працягваецца.

А 17-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Фестывалю. А праз 15 хвілінаў пачнецца прэс-канферэнцыя арганізатараў і сябраў журы.

Роўна а 18-й стартуе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

Дадатковую інфармацыю пра фестываль можна атрымаць:
на сайце ADNAK.BY;
па тэлефонах: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87;
праз e-mail adnak@budzma.org.

Партнёры Фестывалю

x