Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
06.06.2012

Група кампаній Webcom Media® падтрымала конкурс рэкламнага постару «УБАЧ СВАЮ МОВУ»

Група кампаній Webcom Media® падтрымала конкурс рэкламнага постару «Убач сваю мову», які праводзіцца ў межах Трэцяга фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!.
 
Конкурс накіраваны на павелічэнне папулярнасці беларускай мовы ў грамадстве.
 
Згодна са звесткамі агульнанацыянальнага перапісу насельніцтва, які прайшоў у 2009 годзе, з 9,4 млн насельнікаў Беларусі толькі 26% з іх ужываюць беларускую мову ў штодзённым жыцці. Хаця яшчэ ў канцы 90-х гг. ХХ стагоддзя па-беларуску размаўлялі 36,7% насельніцтва. У 2009 годзе ЮНЭСКА ўключыла беларускую мову ў пералік 25 моваў, якім пагражае выміранне.
 
Удзельнікі конкурсу павінны распрацаваць крэатыўную ідэю і здзейсніць яе ў межах такога рэкламнага фармату, як постар альбо серыя постараў фармату А3. Галоўная задача постараў – прадэманстраваць выгоды выкарыстання беларускай мовы ў штодзённым жыцці і папулярызаваць яе.
 
Да канца прыёму работаў на ўдзел у конкурснай праграме Трэцяга фестывалю засталося менш за тыдзень. Дэдлайн прызначаны на 11 чэрвеня.
 
Вынікі фестывалю будуць падведзеныя на Вялікім фестывальным дні, які адбудзецца 5 ліпеня. Ён будзе складацца з адукацыйнай праграмы і ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў фестывалю.
 
Каб падаць заяўку на ўдзел у конкурсе, трэба зарэгістравацца на сайце фестываля ў якасці ўдзельніка. Падрабязней аб конкурсе тут.
x