30.05.2012

Карпаратыўны турзлёт ІТ-кампаній

Летні карпаратыў павінен абавязкова быць у кожнай кампаніі. І правесці яго варта весела. Праца ў лес не ўцячэ, таму гэта мусім зрабіць мы самі!
 
Кампанія «Tibis» вырашыла аб’яднаць супрацоўнікаў ІТ-сферы і ў вялікай прыемнай кампаніі правесці першыя выходныя ліпеня на прыродзе, таму запрашае вас прыняць удзел у першым і, магчыма, штогадовым турзлёце ІТ-кампаній Беларусі.
 
Карпаратыўны адпачынак будзе праходзіць у загарадным клубе «Фестывальны» (Мінская вобл., Валожынскі раён, хутар Арлоўшчына) 6–8 ліпеня 2012 года. У праграме турзлёту прадугледжаны забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы з узнагароджваннем каманды-пераможцы:
 
  • чэмпіянат па міні-футболу;
  • чэмпіянат па міні-валейболу;
  • пераадоленне перашкод адрэналін-парка «Малпалэнд» (вяровачны горад на вышыні 5–7 метраў над зямлёй).
 
А ў канцы дня вас чакае сумеснае вогнішча і вечаровая дыскатэка на свежым паветры.
 
На тэрыторыі клуба ёсць кавярня, магчыма арганізацыя паўнавартаснага 3-разовага харчавання для ўдзельнікаў карпаратыва.
 
Кошт пражывання ў турыстычным кемпінгу – 15 000 бел.руб./суткі з аднаго чалавека. Таксама клуб здае ў арэнду гасцінны дом і апартаменты па разнастайным кошце. Падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце клуба www.festcamp.by.
 
Клубны збор з аднаго чалавека за карыстанне інфраструктурай загараднага комплексу «Фестывальны» - 80 000 бел.руб. У вашым распараджэнні: ахоўваемая агароджаная тэрыторыя клуба плошчай 6 га, адначасовае знаходжанне да 1000 чалавек; паркоўка перад уездам у «Фестывальны» (на 100 машын); крыты навес для правядзення святочных мерапрыемстваў на 350–400 пасадачных месцаў; спартыўныя пляцоўкі і шмат іншага. Падрабязней на сайце www.tibis.by.
 
Таксама загарадны клуб прапануе гасцям турзлёту велапрагулкі па спецыяльных лясных трасах, сплаў на байдарках (р. Яршоўка – р. Іслач), стральбу з лука або пнеўматычнага пісталета, майстар-класы па разнастайных народных рамёствах і беларускіх народных танцах, гульні ў шахматы, шашкі, нарды, настольны тэніс, дартс, экскурсійны веламаршрут «За скарбамі кладніка» і інш.
 
Калі вы хочаце наладзіць незабыўны летні карпаратыў для сваёй кампаніі, адпачыць на прыродзе, атрымаць новыя эмоцыі і ўражанні, умацаваць камандны дух супрацоўнікаў і зарадзіцца пазітывам для далейшай плённай працы, кампанія «Tibis» запрашае вас правесці турзлёт у загарадным клубе «Фестывальны» разам.
 
Інфармацыю пра колькасць удзельнікаў ад кожнай арганізацыі дасылайце да 15 чэрвеня на электронную пошту info@tibis.by. Удзел у спартыўных спаборніцтвах аплачваецца асобна. Чым больш каманд удзельнічае, тым меншы кошт. У адваротным лісце патрэбна адзначыць, у якіх відах спаборніцтваў будзе ўдзельнічаць ваша каманда.
 
Турзлёт адбудзецца пры інфармацыйнай падтрымцы IT-CUP
x