Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
29.05.2012

Дзесяткі заяў на ўдзел у Фестывалі OPEN ужо пададзены!

Некалькі тыдняў засталося да адкрыцця Першага міжнароднага Фестывалю геаграфічнага маркетынгу і брэндынгу OPEN, які пройдзе ў Мінску з 14 па 16 чэрвеня.

Дзесяткі заяў на ўдзел у конкурсе Фестывалю Open, як ад арганізацый, так і ад аўтараў Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы ўжо пададзены! 20 сусветных лідэраў нацыянальнага брэндынгу прымуць удзел у Фестывалі OPEN у якасці журы конкурсу і спікераў. Фестываль OPEN запрашае да супрацоўніцтва ўсіх, хто прымае ўдзел у падзеях, якія адбываюцца на рынку турызму, маркетынгу і брэндынгу!
 
Фестываль OPEN накіраваны на дыялог культур і інтэграцыю сусветнага вопыту ў галіне нацыянальнага і геаграфічнага маркетынгу і брэндынгу. Гэта знамянальная падзея дазволіць правесці міжнародны конкурс сярод распрацоўшчыкаў брэндаў краін, тэрыторый, аб’ектаў, а таксама асобных творчых прац у гэтай сферы.
 
Фармат Фестывалю OPEN прадугледжвае некалькі напрамкаў. Першы – конкурс OPEN your world – прэзентацыя конкурсных прац удзельнікамі ў розных намінацыях. Другі напрамак – гэта насычаная навукова-адукацыйная праграма OPEN your mind – канферэнцыя, якая складаецца з майстар-класаў лідэраў міжнароднага геаграфічнага маркетынгу і брэндынгу. І трэцяе – гасцявая праграма OPEN your heart, якая будзе ўключаць наведванне гістарычна значных месцаў Рэспублікі. 
 
Канкурсанты маюць магчымасць прысутнічаць на канферэнцыі Фестывалю OPEN your mind бясплатна. Удзел у гасцявой праграме OPEN your heart аплачваецца асобна, па жаданнi. 
 
Фестываль OPEN адкрывае шырокія магчымасці для яго ўдзельнікаў:
магчымасць прадставіць конкурсную працу на агляд прафесійнага журы і экспертаў, атрымаць вядомасць за кошт размяшчэння праекта ў агульным доступе, што паслужыць прасоўванню за межамі краін СНД;
эксклюзіўнае права карыстання знакам пераможцы Конкурсу для ўстанаўлення дзелавых сувязяў;
магчымасць павысіць вядомасць свайго горада, краіны або рэгіёна;
шырокае асвятленне ў СМІ ў рамках правядзення Фестывалю;
гарантаванае кансультатыўнае суправаджэнне кожнага праекта з боку сусветных экспертаў у дадзенай галіне, якія займаюцца распрацоўкай брэндаў гарадоў і краін, з’яўляюцца супрацоўнікамі спецыялізаваных арганізацый па прасоўваннi геаграфічных аб’ектаў і маюць практычныя веды і каласальны вопыт у гэтай сферы; 
атрыманне неабходных карысных ведаў у працэсе ўдзелу ў майстар-класах прафесіяналаў геаграфічнага маркетынгу і брэндынгу;
магчымасць атрымаць адказы на свае пытанні ад замежных спікераў, абмяняцца вопытам з калегамі ў дадзенай сферы.

Конкурсная праграма Фестывалю прадстаўлена намінацыямі:
поўнага цыклу; 
праектаў, падзей і камунікацыйных кампаній;
праектаў, прадуктаў і кампаній у СМІ, Інтэрнэт; 
асобных прадуктаў.
 
Дэдлайн – 10 чэрвеня!
 
Вашы заяўкі на ўдзел прымаюцца: 
- па ўсіх тэлефонах Штаба Фестывалю OPEN:
тэл.: +017 321 22 91, GSM: +029 115 97 76, +029 568 95 84;
- па электроннай пошце на open@satio.by з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку і кантактных даных; 
- на афіцыяльным сайце.
Менеджары праекта – Мендзелева Іна i Мітраховіч Наталля.
 
Кантактная інфармацыя:
ЦЭНТР СІСТЭМНЫХ БІЗНЕС-ТЭХНАЛОГІЙ «SATIО»
г. Мінск, вул. К. Маркса, 15, офісы 404-414.
 
Дадатковая інфармацыя:
http://festopen.com/
_________________________
ІНФАРМАЦЫЯ АБ ФЕСТЫВАЛІ
 
Міжнародны Фестываль геаграфічнага маркетынгу і брэндынгу OPEN 2012 пройдзе 14–16 чэрвеня 2012 года.
 
Фестываль OPEN – гэта ўнікальная магчымасць наведаць майстар-класы сусветных брэнд-гуру ў сферы нацыянальнага маркетынгу і брэндынгу, пагутарыць з імі, а таксама прыняць удзел у конкурснай праграме Фестывалю. На мерапрыемстве будзе прысутнічаць уся эліта сусветнага геамаркетынгу. Удзельнікі гарантавана атрымаюць новыя ідэі, веды, магчымасць заявіць аб сабе на ўвесь свет.
 
Ініцыятыва арганізацыі Фестывалю належыць кампаніі SATIO. Міжнародны вопыт і аўтарытэт беларускіх арганізатараў дазваляе прыцягнуць шырокае кола партнёраў.
 
Для Рэспублікі Беларусь Фестываль закліканы фарміраваць і развіваць айчынную школу нацыянальнага і геаграфічнага маркетынгу і брэндынгу. Акрамя таго, Фестываль будзе садзейнічаць развіццю іміджу Беларусі, пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва. 

 
x