25.04.2012

IT-CUP. Вясна - 2012. Новы турнір – покер!

Турніры серыі ІТ-CUP працягваюць радаваць сваіх удзельнікаў новымі відамі спаборніцтваў. Ужо 5 мая група кампаній Webcom Media® збярэ аматараў покера. Удзельнікі сыграюць у тэхаскі холдэм, а тыя, хто прайграе, змогуць паўдзельнічаць у папулярнай псіхалагічнай гульні «Мафія».

У атмасферы азарту і таямнічасці удзельнікі пазмагаюцца за званне самага вытанчанага пакерыста сярод прадстаўнікоў сферы інфармацыйных тэхналогій.
 
Самыя паспяховыя ігракі турніра падзеляць прызавы фонд спаборніцтваў, у складзе якога электронная кніга Amazon Kindle ад групы кампаній Webcom Media®, сертыфікат на 3 млн рублёў на паслугі хостынгу ад Active Technologies, папулярны дзелавы арганайзер LeaderTask ад Allsoft.by, прахладжальная падстаўка для ноўтбука ад Еўрарэспект, сертыфікат на навучанне па адной з праграм на выбар ад Навучальнага цэнтра SEOLAB.

Згодна ўмовам, адна кампанія можа быць прадстаўлена не больш як двума ўдзельнікамі. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.

Важная інфармацыя:
Турнір па покеру адбудзецца 5 мая.
Пачатак – 12.00.
Абмежаванні для ўдзельнікаў ад адной кампаніі – 2 чалавекі.
Кошт удзелу для 1 іграка – 100 000 рублёў.
 
Падрабязнасці на афіцыйным сайце турніра – www.it-cup.by.
Вы можаце звязацца з намі па тэлефонах +37517 292-34-56 (дад. 23), +37529 6-222-520, +37529 577-77-24.
Чакаем вашых лістоў на info@it-cup.by.
Сачыць за навінамі турніра можна на старонцы IT-CUP у Facebook і ў Twitter.

 
 
x