Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
11.04.2012

Карта памяці «Усіх Беларусаў»

Напярэдадні Вялікадня партал Usebelarusy.by прапануе запоўніць «Карту памяці» на рускай або на беларускай мове. Ужо 26 308 беларусаў прайшлі Калядную версію. Сёння мы прапануем Велікодную Карту памяці.
 
Велікодны тэст ад «Усіх Беларусаў» можа засвоіць кожны і ў выніку атрымаць шмат карыснай інфармацыі пра гісторыю і традыцыі беларускага народа.
 
Дзякуючы «Карце памяці беларуса» вы зможаце быць упэўнены ў значэнні велікодных сімвалаў, калі пажадаеце зрабіць сваім блізкім падарунак у гэтае светлае свята.
 
«Карта памяці беларуса» дапамагае папоўніць дэфіцыт самапавагі. Яна падкажа, што трэба абавязкова ўбачыць у Гародні, Бабруйску, Мінску. Нават у сне вы будзеце памятаць, хто такая Эмілія Пляц.

 
 

Праект Усе Беларусы створаны для таго, каб:
 
  • павысіць узровень гонару за Беларусь;
  • стаць падарожным указальнікам для беларусаў і гасцей краіны, злучыўшы інфармацыю пра нашых продкаў, традыцыях, сучаснікаў на старонках рэсурса;
  • даць магчымасць кожнаму расказаць пра СВАЮ БЕЛАРУСЬ.
Партал Usebelarusy.by – інтэрактыўны, жывы арганізм. Кожны, каму ёсць што сказаць пра нашую сінявокую – можа зрабіць гэта! Пішыце рэдактару, рабіцеся народным журналістам, далучайцеся ў групы Vkontakte, Facebook, Vseti, дапаўняйце сваю персанальную «карту беларуса».
 
Толькі так мы перастанем ставіцца абыякава да сваёй Радзімы. Толькі так мы зможам СТАЦЬ БЕЛАРУСАМІ, а не лічыцца імі «па пашпарце».
 
Думаем пра Беларусь. Вандруем па Беларусі. Пішам пра Беларусь.
x