Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
20.03.2012

Спяшайцеся падаць конкурсную працу на«Белы Квадрат»

26 сакавіка заканчваецца прыём конкурсных прац на IV Міжнародны Фестываль маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат», які пройдзе 19 – 21 красавіка ў Мінску. Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца рэкламныя, брэндынгавыя і камунікацыйныя агенцтвы, дызайн, прома і продакшн-студыі, выдавецтвы, тыпаграфіі і СМІ. На Фестывалі 11 конкурсаў, якія складаюцца са шматлікіх намінацый (96). Ацэньваць працы будзе 9 складаў міжнароднага журы. У рэтым годзе ў журы «Белага Квадрата» па традыцыі ўвайшлі найлепшыя па сваіх префесійных якасцях прадстаўнікі рынку маркетынгу, брэндынгу і маркетынгавых камунікацый з краін СНД і Еўропы, якія правядуць больш за 50 семінараў і майстар-класаў. Больш падрабязна азнаёміцца з праграмай, конкурсамі і намінацыямі Фестываля, а таксама падаць работу можна на сайце http://www.adfest.by.
x