Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
28.02.2012

Новы сезон серыі турніраў IT-CUP-2012

18 сакавіка група кампаній Webcom Media® адкрые новую старонку ў гісторыі IT-CUP – серыі турніраў сярод cупрацаўнікоў IT-кампаній і аддзелаў. Шмат для каго гэтае мерапрыемства ўжо паспела стаць традыцыйна прыемнай нагодай прачнуцца ад зімовай спячкі і сустрэцца з калегамі. Мы запрашаем і вашу кампанію разбавіць напружаныя працоўныя дні яркай плямай карпаратыўных спаборніцтваў!

Серыя спаборніцтваў стартуе з турніра па боўлінгу, працягнецца паядынкам па настольным тэнісе і завершыцца першынствам па більярдзе.
 
Пераможцы атрымаюць прызы ад партнёраў турніра: сертыфікат на навучанне па адной з праграм ад Apply Logistic цягам 2012 года , сертыфікат на паслугі хостынгу на 1 млн рублёў ад Active Technologies, падарункавыя сертыфікаты ад Elpresent.by, сертыфікат на навучанне па адной з праграм ад Навучальнага цэнтра Seolab, шар для боўлінгу ад Realt.by, падарункі ад 1k.by і Аllsoft.by. Сюрпрызы для ўдзельнікаў падрыхтавалі радыёстанцыя Unistar і салон Руптур на Кульман, 9.
 
Важная інфармацыя:
 
Турнір па боўлінгу адбудзецца 18 сакавіка ў клубе MADISON.
Спаборніцтвы па настольным тэнісе будуць праводзіцца 24 – 25 сакавіка.
Турнір па більярдзе пройдзе 31 сакавіка – 1 красавіка ў більярдным клубе «Піраміда».
 
Чакаем вашу кампанію на IT-CUP-2012!
Для ўдзелу абавязкова папярэдне зарэгіструйцеся на афіцыйным сайце турніра.
 
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці
на сайце www.it-cup.by;
даведацца па тэлефонах +37517 222-05-34, +37529 643-30-58, +37529 577-77-24;
напісаўшы ліст на info@it-cup.by.
 
Сачыце за навінамі на старонцы IT-CUP-2012 у Facebook.
x