Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
09.02.2012

Вясновы набор у групы Міжнароднай кваліфікацыйнай праграмы NIMA – Маркетынг

SATIO сумесна з Еўрапейскай канфедэрацыяй маркетынгу (EMC) аб’яўляе вясновы набор-2012 у групы NIMA-A і NIMA-В Міжнароднай кваліфікацыйнай праграмы NIMA – Маркетынг.

Для каго распрацаваны праграмы NIMA


Праграма ўзроўню NIMA-А Маркетынг – аперацыйны ўзровень – распрацавана для спецыялістаў па маркетынгу, што працуюць на аперацыйным узроўні (напрыклад, асістэнт дырэктара па маркетынгу). А таксама для спецыялістаў сярэдняга і вышэйшага звёнаў, занятых у іншых сферах (фінансы, бухгалтарскі ўлік і г.д.).

Праграма ўзроўню NIMA-B Маркетынг – кіраўніцкі ўзровень – распрацавана для спецыялістаў, якія здольны засвоіць паглыблены курс па маркетынгу, развіць навыкі па распрацоўцы і ўкараненні маркетынгава плана і сертыфікавацца ў якасці менеджара па маркетынгу.

Праграма NIMA дапаможа стаць спецыялістам па маркетынгу міжнароднага ўзроўню! Даведацца пра перавагі праграмы можна тут.

Парадак залічэння


Заняткі пачынаюцца ў сакавіку 2012 года.

Для ўдзелу ў праграме префесійнай сертыфікацыі NIMA-А і -В неабходна прайсці on-line тэст для вызначэння ўзроўню ведаў па маркетынгу, а таксама прадаставіць пакет дакументаў.

Каардынатар праекта:

Прохаравіч Кацярына
(017) 321 22 91
факс: (017) 321 22 93
GSM: +375 29-115-97-16
+375 29-862-89-94
mailto: prohorovich@satio.by


Заснавальнікі NIMA у Рэспубліцы Беларусь


EMC
Еўрапейская Маркетынгавая Канфедэрацыя створана ў 1993 годзе як спадкаемец Еўрапейскага Маркетынгавага Савета, заснаванага ў 1967 годзе. Курыруе маркетынгавым навучаннем ў Еўропе.



NIMA
Нідэрландскі Інстытут Маркетынгу створаны паўстагоддзя таму. Сёння ён аб’ядноўвае больш за 35 000 членаў і праводзіць каля 10 000 экзаменаў на год у сферы маркетынгу, продажаў, PR і маркетынгавых даследаванняў ва ўсім свеце.
NIMA – адзіная навучальная ўстанова Еўропы, якая атрымала акрэдытацыю ЕМК па «Кваліфікацыі ў сферы Маркетынгу» (2006) па ўсіх сваіх дыпломах. Сертыфікаты NIMA прызнаюцца ва ўсіх краінах-членах ЕЗ і ЕМК і з’яўляюцца абавязковымі для ўсіх прафесійных маркетогагаў Нідэрландаў. NIMA удзельнічае ў распрацоўцы адзіных еўрапейскіх стандартаў у вобласці маркетынгу ў межах праекта Камісіі Еўрапейскага Саюза CERCOM, грае істотную ролю ў дзейнасці EMК.

ETСN
Навучальны і Трэнінгавы Цэнтр Нідэрландаў з’яўляецца партнёрам NIMA па рэалізацыі праграм за мяжой.




SATIO
Цэнтр сістэмных бізнес-тэхналогій SATIO – эксклюзіўны афіцыйны партнёр Нідэрландскага Інстытута Маркетынгу. SATIO – лідар у вобласці кансалтынгу, маркетынгавых даследаваній і бізнес-адукацыі, штаб Прафесійнага конкурсу БРЭНД ГОДА на Беларусі. Цэнтр яднае кампетэнцыі вядучых спецыялістаў Беларусі, якія першымі ў краіне адкрывалі рынак кансалтынгу і бізнес-адукацыі. Дзякуючы ўнікальным прынцыпам кіравання ведамі SATIO у працы з кліентамі выкарыстоўвае шырокія магчымасці і досвед Міжнароднай прафесійнай суполкі трэнераў і кансультантаў.
 
x