Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
24.01.2012

Пра што раскажуць на канферэнцыі «Тэхналогіі раздробнага гандлю»?

29-30 сакавіка 2012 года ў г. Мінску адбудзецца V Міжнародная практычная канферэнцыя «Тэхналогіі раздробнага гандлю». Штогод у апошні чацвер сакавіка найбуйнейшая канферэнцыйная пляцоўка збірае прадстаўнікоў рытэйлу, а таксама вытворцаў і пастаўшчыкоў FMCG. У гэтым годзе юбілейная канферэнцыя атрымае статус міжнароднай, і аб’яднае дэлегатаў з Беларусі, Расіі і Украіны.

У праграме мерапрыемства: канферэнцыйны блок з дакладамі прафесіяналаў з трох краін, штогадовая прафесійная гандлёвая прэмія «Retail Award», майстар-класы для гандлю, а таксама спецпраект «ТРГ-ЗАКУПКІ», у межах якога прадстаўнікі раздробнага гандлю, пастаўшчыкі і вытворцы змогуць абмеркаваць найбольш актуальныя пытанні, якія датычаць закупак і паставак.

Традыцыйна, галоўнай асаблівасцю мерапрыемства з’яўляецца яго інфармацыйная насычанасць і прадстаўленасць дакладамі.

Тэматычны камітэт V Міжнароднай практычнай канферэнцыі «Тэхналогіі раздробнага гандлю», у складзе якога дырэктары і заснавальнікі 15 харчовых сетак, папярэдне вызначыў галоўныя тэмы канферэнцыі, найбольш актуальныя для рытэйлу і раздробнага гандлю на сённяшні дзень. Гэта пытанні камерцыйнай працы гандлёвай сеткі, кадравай палітыкі раздробнага гандлю, праблемы гандлёвай бяспекі.

Па выніках праведзенага апытання, відавочна, што кіраўнікоў хвалюе праца харчовага аператара ў перыяд крызісу.

Вызначаныя тэматычным камітэтам пытанні і будуць пакладзены ў аснову праграмы V Міжнароднай практычнай канферэнцыі «Тэхналогіі раздробнага гандлю».

Плануецца, што ў межах працы секцый канферэнцыі прагучыць ад 8 да 12 дакладаў ад спецыялістаў-практыкаў гандлёвай сферы з Беларусі, Расіі і Украіны.

Запрашаем тавараправодныя сеткі і крамы, а таксама вытворцаў і пастаўшчыкоў FMCG прыняць удзел у V Міжнароднай практычнай канферэнцыі «Тэхналогіі раздробнага гандлю»!

Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства вы можаце знайсці на сайце www.retailmarketing.by

Кантактная інфармацыя аргкамітэта V Міжнароднай практычнай канферэнцыі «Тэхналогіі раздробнага гандлю»:
+ 375 44 772 74 87 (GSM);
+ 375 17 208 76 23 (Тэл./Факс);
+ 375 17 204 05 86 (Тэл./Факс);
info@retailmarketing.by



x