03.01.2012

Вядомы пераможцы конкурса ад Клуба лагістаў!

Пераможцы конкурса ад Клуба лагістаў – Група СКВІРЭЛ атрымалі заслужаны эксклюзіўны торт роўна а 15-ай 27 студзеня! Торт з лагатыпам Клуба лагістаў выклікаў ажыятаж і захапленне ўсіх супрацоўнікаў кампаніі.



Галоўнай тэмай для абмеркавання з’яўляецца сама нагода ўручэння торта – Група СКВІРЭЛ стала пераможцам у конкурсе на лепшы офісны фотаздымак з табліцай Інкатэрмс-2010. Галасаванне праходзіла з 19 да 25 студзеня, у выніку якога каманда пераможцаў набрала рэкордную колькасць галасоў – роўна 100! Нагадаем, што каманда абышла такіх удзельнікаў рынку, як СП ЗАТ «Мілавіца», УП «МЭР» и ТАА «Магілёўскі металургічны завод».

З павагай і гонарам галоўныя медыйныя персоны конкурса разрэзалі салодкі торт і падзяліліся з калегамі маленькімі кавалачкамі, каб «шакаладнай перамогі» хапіла на ўсіх!

Наступны конкурс ад Клуба лагістаў не за гарамі! Сачыце за навінамі на www.logists.by адразу пасля навагодніх святаў!



x