14.12.2011

Завяршыўся турнір па боўлінгу «Кубак бізнесу. Восень - 2011»

3 снежня зявяршыўся пятнаццаты турнір па боўлінгу «Кубак бізнесу. Восень-2011», арганізаваны групай кампаній Webcom Media® і боўлінг-цэнтрам Madison.

Спаборніцтвы праходзілі ў тры этапы. Гэтай восенню ў рэгламент турніра былі ўнесены некаторыя абнаўленні: гульні праводзіліся ў адной ліге, фінал – на тры туры. Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел каля 20 каманд, аднак да вырашальнай бітвы дайшлі толькі пяць:
   - «Грэмліны»;
   - «Цэнтрастыль»;
   - «Панская Тройка»;
   - «АНТ»;
   - «КубБуд».

Па выніках фінальных спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам:
  • 1 месца – каманда «Панская Тройка». У якасці ўзнагароды ігракі атрымалі акустычную сістэму Microlab M-223 ад групы кампаній Webcom Media®, а таксама сертыфікаты ад боўлінг-цэнтра Madison і Orange Club.

  • 2 месца – каманда «Грэмліны». Срэбраныя прызёры атрымалі сертыфікат на хостынг на 1 000 000 беларускіх рублёў ад партнёра турніра – кампаніі Active Technologies, а таксама сертыфікаты ад боўлінг-цэнтра Madison і Orange Club.

 
  • 3 месца – каманда «Цэнтрастыль». Падарунак камандзе прадаставіў партнёр турніра, кампанія Apply Logistic: ігракі атрымалі сертыфікаты на навучанне па адной з праграм у Школе лагістыкі. Акрамя таго, бронзавым прызёрам былі прадастаўлены сертыфікаты ад боўлінг-цэнтра Madison і Orange Club.

Турнір праходзіў пры партнёрскай падтрымцы кампаній Active Technologies, Apply Logistic, Orange Club і інфармацыйнага партала Open.by.


x