Неделя байнета Конференция по интернет-маркетингу Хочу посетить 4 - 7 Апреля
07.12.2011

Падведзены вынікі конкурса «Лепшы аптымізаваны сайт года»!

30 лістапада 2011 года ў межах нулявога дня Канферэнцыі «Прасоўванне бізнесу ў інтэрнэце. Эвалюцыя» адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурса «Лепшы аптымізаваны сайт года».

Усяго ў гэтым годзе на конкурс было пададзена больш за 100 праектаў. Высоскакваліфікаванае журы, у склад якога ўвайшлі Васіль Ткачоў, Сяргей Какшараў, Сяргей Скараход, Зміцер Сацін, Дзяніс Гур’еў, Фёдар Караленка і многія іншыя, ацэньвалі «канкурсантаў» па шэрагу параметраў, сярод якіх:

  • cкарыстаны метад аптымізацыі;
  • карэктнасць арганізацыі структуры сайта;
  • юзабіліці;
  • чыстата і правільнасць HTML-кода;
  • колькасць і якасць кантэнту і шмат іншага.
Ітак, прызёры конкурса «Лепшы аптымізаваны сайт года» ў 2011 годзе.

У намінацыі «Лепшы аптымізаваны некамерцыйны праект» перамог этнічны сайт «Родныя вобразы». У якасці ўзнагароды аптымізатар рэсурса атрымаў спецыяльны прыз ад партнёра рэсурса – кампаніі Active Technologies: сертыфікат на хостынг на 1 000 000 беларускіх рублёў.

У намінацыі «Лепшы аптымізаваны студэнцкі праект» перамогу атрымаў інфармацыйны рэсурс «Жывы Гомель». Уладальнік сайта атрымаў каштоўны прыз Навучальнага Цэнтра Seolab – запрашальныя білеты на бясплатнае наведванне курсаў «ТОП-SEO: Тэорыя. Досвед. Практыка».

І нарэшце, у намінацыі «Лепшы аптымізаваны камерцыйны праект» былі вылучаны наступныя прызёры:

  • 3 месца заняў праект «ИЗ РУК В РУКИ – ОНЛАЙН». Уладальнік сайта атрымаў бясплатны білет на праходжванне курсаў «ТОП-SEO: Тэорыя. Досвед. Практыка» ад Навучальнага цэнтра Seolab для аднаго супрацоўніка.
  • 2 месца ў намінацыі заваяваў праект Кошты крам Мінска. Аптымізатар рэсурса ў якасці ўзнагароды атрымаў квіток на наведванне SEO-курсаў «ТОП-SEO: Тэорыя. Досвед. Практыка» для дваіх супрацоўнікаў.
  • 1 месца і галоўны прыз - Apple iPad 2 16Gb Wi-Fi + 3G, прадастаўлены генеральным партнёрам мерапрыемства – кампаніяй Seopult.ru, дасталіся парталу Deal.by і яго ўладальніку.

Партнёрскі ўдзел у конкурсе «Лепшы аптымізаваны сайт года»-2011 прынялі кампаніі Seopult.ru (генеральны партнёр), Active Technologies, Trustlink.ru, www.Sape.ru, www.Searchengines.ru, радыё Unistar, парталы Marketing.by і Raskrutka.by.

Дадатковую інфармацыю і фотасправаздачу конкурса можна знайсуі на сайце – www.seobest.by, а таксама ўдакладніць па тэлефонах 222-05-34 (дад. 33) або напісаўшы ліст на pr2@seobest.by. За навінамі мерапрыемства сачыце ў Twitter і на старонцы ў Facebook.


x