11.11.2011

Стартапы Мінска і абласных цэнтраў атрымаюць падтрымку інвестараў і экспертаў

Цягам года ў кожным абласным цэнтры Беларусі пройдуць конкурсы бізнес-праектаў - «ІнвестУікенды» (InvestWeekend), пад час якіх сталічныя і рэгіянальныя інвестары і эксперты прапануюць стартаперам падтрымку пры запуску новых бізнес і арыгінальных камерцыйных ідэй. Першы Уікенд з гэтай серыі адбудзецца ў Мінску ўжо праз тыдзень – 18-19 лістапада.

ІнвестУікенды – зусім новы для Беларусі фармат справавых мерапрыемсваў. «Гэты праект узнік на базе Мінскіх СтартапУікендаў, якія ўжо 2 гады развіваюць стартап-рух на Беларусі, - кажа Аляксандр Булах, адзін з заснавальнікаў ІнвестУікендаў. – Першапачаткова на СтартапУікендах прэзентаваліся не толькі праекты з ІТ галіны, як прынята ва ўсім свеце, але і бізнес-ідэі з рэальнага сектара эканомікі.

Цяпер для такіх праектаў створаны спецыяльны фармат – ІнвестУікенд. Гэтыя мерапрыемствы будуць праходзіць як у сталіцы, так і ў рэгіёнах. Наша задача – задзейнічаць велізарны патэнцыял людзей, якія жывуць у абласных гарадах».

У межах ІнвестУікендаў разглядаюцца з пункту погляду магчымага інвеставання праекты ў такіх галінах эканомікі, як вытворчасць прамысловых і спажывецкіх тавараў, сфера паслуг (уключаючы паслугі b2b), грамадскае харчаванне, энергетыка, будаўніцтва, нерухомасць, медыцына, біятэхналогіі, мас-медыя і інш.

Першы ІнвестУікенд адбудзецца ў Мінску18 – 19 лістапада. Вызначаны таксама даты правядзення ІнвестУікендаў у Магілёве (16 – 17 снежня гэтага года) і ў Гародні (17 – 18 лютага наступнага года). Мерапрыемствы адбудуцца пры непасрэдным удзеле рэгіянальных патнёраў – Магілёўскага гарадскога цэнта развіцця малога прадпрымальніцтва, Віцебскага бізнес-цэнтра, а таксама ІААТ «ІталПак» (Гародня).

Хто запрошаны да ўдзелу ў ІнвестУікендах? Маладыя спецыялісты, якія ўжо назапасілі досвед у бізнесе і дараслі да адкрыцця ўласнай справы. Прадпрымальнікі-пачаткоўцы. Студэнты. Прадпрымальнікі з вопытам у рэальным бізнесе, якія шукаюць аднадумцаў і свежыя ідэі.

Удзельнікі адрымаюць магчымасць пазнаёміцца адзін з адным, пакамунікаваць з вядучымі экспертамі і інвестарамі Мінска і свайго рэгіёна, атрымаць экспертную падтрымку ў развіцці ўласнага праекта. Удзельнікі будуць мець магчымасць укамплектаваць каманду свайго стартапа спецыялістамі, якіх пакуль у іх не хапае.

Самыя цікавыя праекты атрымаюць інвестыцыі і каштоўныя ўзнагароды ад кампаній-партнёраў, прадстаўнікі якіх таксама прыедуць з Мінска, каб падтрымаць ініцыятыўных удзельнікаў.

Сярод інвестараў ІнвестУікенда – вядомыя і паспяховыя прадпрымальнікі рэспублікі: саўладальнік шэрагу кампаній у будаўніцтве, энергетыцы, дэвелапменце, мас-медыя Аляксандр Кныровіч; саўладальнік сеткі будаўнічых гіпермаркетаў «ОМА» Алег Глазуноў; саўладальнік рэкламнага холдынга Ігар Жуткевіч; уладальнік шэрагу бізнесаў у вобласці энергетыкі, гандлю, сельскай гаспадаркі Аляксандр Карташоў; кіраўнік Інвестыцыйнай Кампаніі «ЛідарІнвест» Уладзімір Абрамаў; кіраўнік праекта «Экспедыцыя» ў Беларусі Зміцер Мельнікаў. У кожнага – уласныя перавагі пры пошуку праектаў для інвеставання.

Каманда экспертаў прадстаўлена двума дзесяткамі прафесіяналаў у самых розных абласцях бізнесу.

На міжгаліновых Уікендах, якія прайшлі ў Мінску за два гады, было нямала паспяховых праектаў. Некаторыя з іх атрымалі непасрэдную інвестыцыйную падтрымку, іншыя – падтрымку ў нефінансавай форме (напрыклад, доступ да сетак збыту), а трэція працягнулі развівацца самастойна, без прыцягнення дадатковых сродкаў.

Да прыкладу, чацверакурсніцу аднаго з мінскіх вузаў Марыю Кухарэнка (на фотаздымку), аўтара праекта «Вытворчасць фігурнага падарункавага шакаладу», падтрымаў Аляксандр Кнаровіч, бяссменны інвестар СтартапУікендаў з 2009 года. Ужо закуплена абсталяванне і выпушчана пробная партыя прадукцыі. Зараз Марыя шукае памяшканне для вытворчасці і спадзяецца, што да Новага года ўсе, хто жадаюць, змогуць паспытаць зроблены ёй фігурны шакалад.

Алег Кіцэненка (на фотаздымку), які прыйшоў на Стартап Уікенд, каб прыцягнуць інвестыцыі ў сваю ідэю па вытворчасці сучаснай цэглы, зацікавіў саўладальніка сеткі будаўнічых матэрыялаў «ОМА» Алега Глазунова, які разам з партнёрамі аддаў на гэтыя мэты 5.3 млн даляраў! Аўтар праекта прапанаваў вырабляць цэглу па новай для Беларусі тэхналогіі гіперпрэсавання. У дадзены час завод будуецца ў Віцебскай вобласці. «Я не чакаў, што на СтартапУікендзе мой праект выкліча цікавасць. І такі паварот падзей для мяне – проста падарунак! Я размаўляў са многімі экспертамі і інвестарамі, якія прапаноўвалі дапамагчы ў рэалізацыі праекта. Але вырашыў працаваць з Алегам Глазуновым, так як гэты інвестар валодае сеткай продажу, і не давядзецца пачынаць з нуля ў працэсе збыту», – адзначае Алег Кіцэненка. Дарэчы, Алег падрабязна распавядзе пра свой шлях да атрымання інвестыцый 19 лістапада падчас майстар-класа на першым Мінскім ІнвестУікендзе.

Аўтары праекта «АРТэлье» (вытворчасць модных аксесуараў – падушачак, сумачак і г.д.), якія прымалі ўдзел у першым СтартапУікендзе ў снежні 2009 года, атрымалі прапанову супрацоўнічаць з сеткай крам модных падарункаў і сувеніраў «Экспедыцыя» (кіраўнік сеткі Зміцер Мельнікаў уваходзіць у каманду інвестараў СтартапУікенда) для стварэня калекцыі цацак, падарункаў і аксесуараў да Дня Святога Валянціна, Дня абаронцы Айчыны і 8-га Сакавіка. Пробная партыя калекцыі была паспяхова распрададзена пад гандлёвай маркай Taksama. Каманда праекта наладзіла бізнес-працэсы, стварыла інтэрнэт-краму taksama.by, дзе прадаецца адзенне і вырабы ад маладых беларускіх дызайнераў.

А вось праект «Электронныя цэннікі» Паўла Мазуркевіча пасля СтартапУікенда развіваўся самастойна: «Я знайшоў людзей, зацікаўленых у гэтым праекце, і мы разам пачалі працаваць над стварэннем прататыпу. Зараз актыўна шукаем кліентаў-пастаўшчыкоў з ліку гіпермаркетаў, якія здольны размясціць электронныя цэннікі ў сваіх гандлёвых залах. СтартапУікенд дапамог мне абзавесціся справавымі кантактамі, сувязямі. Я атрымаў адваротную сувязь і змог зрабіць вывады, што і як расказваць інвестарам пра праект». Плануецца, што з электронных цэннікаў наведвальнікі атрымаюць інфармацыю як пра акцыі, якія правдзіць крама, так і пра самі прадукты.

Удзельнікі каманды «Вытворчасць паліўных гранул з драўніны» напісалі бізнес-план свайго праекта і паспрабавалі прапрацаваць усе магчымасці, якія знайшлі на івэнце. Яны таксама ацанілі і саму атмасферу мерапрыемства. «Мы адчулі сябе бізнесоўцамі!» — падзяліўся ўражаннямі заснавальнік праекта Сяргей Раманюк.

Арганізатарам першага Мінскага ІнвестУікенда (18 – 19 лістапада 2011) выступае Аргкамітэт Startup & Invest Weekend.

Генеральны інфармацыйны партнёр: партал TUT.BY.

Радыё-партнёр: Альфа-радыё.

Інфармацыйныя партнёры ІнвестУікенда: сацыяльная сетка VSeti.by, «першы справавы часопіс», парталы Interfax.by, Infobank.by, група кампаній Webcom Media®.

Пры інфармацыйнай падтрымцы: Bel.biz, Kapital.by, Pro-marketing.by, Bizzon.by, Fintraining.by, Posrednik.by, Novostrojka.by, Investments.by.

Сайт праекта: InvestWeekend.by.

Дадатковая інфармацыя па тэл.: (017) 292 09 21; (029) 391 24 29 (Марына Чопчыц).

x