09.11.2011

БРЭНД ГОДА 2011 абвяшчае старт прыёму заявак

Конкурс БРЭНД ГОДА – гэта прафесійнае спаборніцтва гандлёвых марак, якія дзейнічаюць на беларускім рынку, прызнанае самым аўтарытэтным і накіраванае на ўзмацненне канкурэнтаздольнасці марак удзельнікаў і павышэнне прафесіяналізму маркетынгавых каманд-удзельнікаў.

БРЭНД ГОДА – адзіная на Беларусі пляцоўка, на якой айчынныя і замежныя гандлевыя маркі, што дзейнічаюць на беларускім рынку, атрымліваюць прафесійную ацэнку Міжнароднага журы.

Удзел у конкурсе дае шырокія магчымасці:

  • Іміджавыя:
· магчымасці пашырэння вядомасці брэнда ў справавым асяродку і прасоўвання на мэтавую аўдыторыю;
· эксклюзіўнае права выкарыстання знакаў конкурса;
· размяшчэнне пашыранай інфармацыі пра брэнд на сайце конкурса, справаздачы па конкурсе ў СМІ і інш.

  • Кансультацыйна-адукацыйныя:
· індывідуальная стратэгічная сесія па выніках конкурса для кіраўніцтва кампаніі і службы маркетынгу;
· кансультацыі спецыялістаў, членаў Міжнароднага журы;
· экспертная ацэнка моцных і слабых бакоў брэнда, перспектыў яго развіцця;
· эксклюзіўныя ўмовы ўдзелу ва ўсіх мерапрыемствах конкурса: ADVANCEDBRANDING, Саміт дырэктароў, Заключная цырымонія Прафесійнага конкурса Брэнд года і інш.

  • Інфармацыйныя:
· доступ да нацыянальных даследаванняў.

На этапе падрыхтоўкі і распрацоўкі прэзентацыйных пакетаў Аргкамітэт Конкурса прадастаўляе магчымасць атрымаць індывідуальныя кансультацыі.

Кошт удзелу ў конкурсе:

Намінаванне на конкурс аднаго брэнда ў прафесійнай і спажывецкай намінацыях — 9 990 000 BYR (з ПДК уключна).

Азнаёміцца з конкурснымі катэгорыямі і запоўніць заяўку на ўдзел можна на сайце www.bestbrand.by.

Цэнтр сістэмных бізнес-тэхналогій САТЫА – найбуйнейшы маркетынгавы цэнтр поўнага цыклу, які ажыццяўляе ўвесь спектр паслуг: маркетынгавыя даследванні, кансалтынг, бізнес-адукацыя.

Навучанне і сертыфікацыя менеджараў і маркетолагаў па міжнародных еўрапейскіх стандартах (OU MBA, NIMA).

Ліцэнзія Міністэрства адукацыі РБ на права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць № 02100/0558621.

САТЫА – штаб Нацыянальнага конкурса Брэнд Года: www.bestbrand.by


Падрабязная інфармацыя пра кампанію: www.satio.by

Каардынатар праекта:
Валерыя Баднарчук,
Праект-менеджар Прафесійнага Конкурса БРЭНД ГОДА
т/ф.:+ 375-173-21-22-93 (91)
GSM: +375 29 862 89 94
e-mail: bg@satio.by
url: http://www.satio.by, http://www.bestbrand.by
x