28.10.2011

Турнір па боўлінгу «IT-CUP. Восень 2011» ужо заўтра!

29 кастрычніка Webcom Media® запрашае IT-шнікаў пазмагацца за званне лепшай каманды па гульні ў боўлінг. Удзел у турнірах «IT-CUP» ужо стаў добрай традыцыяй для многіх беларускіх кампаній, гэта цудоўная магчымасць не толькі весела адпачыць у асяродку калег, сустрэцца са старымі сябрамі і завесці новыя знаёмствы, але і атрымаць узнагароды ад арганізатараў і партнёраў турніра!

Ітак, галоўным прызам, за які пазмагаюцца каманды, стане шар для боўлінгу – падарунак ад партнёра турніра, інтэрнэт-цэнтра нерухомасці Realt.by. Тыя, хто зоймуць другое месца, атрымаюць сюрпрыз ад Webcom Media®.

Прыз трэцяга месца – радыё-прыёмнік у стылі рэтра ад Unistar.

Акрамя таго, пераможцы атрымаюць сертыфікаты на паслугі хостынгу на суму 1 000 000 беларускіх рублёў ад Active Technologies, а таксама сертыфікаты ў падарунак ад Madison.

А яшчэ ўдзельнікаў чакаюць прыемныя сюрпрызы і конкурсы ад арганізатараў турніра, узнагароды за лепшы мужчынскі і жаночы вынік і шмат чаго іншага.

Пачатак спаборніцтва – 9.30. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая.

Да сустрэчы на турніры!



x