21.10.2011

У конкурсе ІТ-ідэй IT-JUMP 2011 удзельнічаюць больш за 100 праектаў

114 заявак з новымі ідэямі і праектамі ў вобласці інфармацыйных тэхналогій прадставілі ўдзельнікі Першага рэспубліканскага моладзевага конкурса праектаў IT-JUMP 2011.

Для ўдзелу ў намінацыі «Лепшая ІТ-ідэя» было даслана 53 заяўкі, у намінацыі «Лепшы ІТ-праект» прадстаўлена 44 праекты і ў спецыяльнай намінацыі «Лепшы гульнёвы праект» - 18 заявак.

Прадстаўлныя праекты ахопліваюць усе магчымыя сферы прымянення ІТ-тэхналогій – гэта гульнёвыя праекты, разнастайныя сервісы для аўтаматызаванага падбору вопраткі, харчавання, новыя тэхналогіі для інтэрнэт-крам, мабільныя дадаткі і шмат іншага.

Зараз праходзіць тэхналагічная экспертыза прадстаўленых праектаў, якую праводзяць прадстаўнікі вядучых ІТ-кампаній. Яны вызначаць імёны 15 фіналістаў конкурса.

Конкурс IT-JUMP 2011 з прызавым фондам у $40 000 робіцца найбуйнейшым на Беларусі конкурсам ІТ-праектаў з фіналам у фармаце інвестыцыйнага форума. Да слова, акрамя грашовай узнагароды, аўтары праектаў атрымаюць унікальную магчымасць прэзентаваць свой праект прадстаўнікам вянчурных і інвестыцыйных асацыяцый, а таксама патэнцыйным інвестарам.

Арганізатарамі Конкурса IT-JUMP 2011 з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне «Суполка бізнес-анёлаў і вянчурных інвестараў «БАВІН», дзяржаўная ўстанова «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій» і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пераможцы конкурса будуць названы на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджвання 17 лістапада 2011 года ў ходзе Беларускага інавацыйнага тыдня (14 – 18 лістапада).
x