21.09.2011

Новая намінацыя конкурса «Лепшы аптымізаваны сайт года»

Арганізатары конкурса «Лепшы аптымізаваны сайт года» абвяшчаюць адкрыццё новай намінацыі – «Лепшы аптымізаваны студэнцкі праект».

Адным з найбольш прагрэсіўных і актыўных сегментаў грамадства з’яўляецца студэнцтва. Як было адзначана падчас невялікага даследавання, праведзенага групай кампаній Webcom Media®, яго прадстаўнікі знаходзяць рэалізацыю свайго патэнцыялу ў шматлікіх сферах дзейнасці, у тым ліку і ў SEO. Прычым у дадзеным выпадку гутарка вядзецца не столькі пра працу на чужых рэсурсах, колькі пра стварэнне і прасоўванне персанальных пректаў.

Для таго каб даць магчынасць маладым талентам заявіць пра сябе і свае магчымасці, а таксама аказаць юнакам дапамогу і падтрымку ў станаўленні ў сферы пошукавай аптымізацыі, каманда конкурса «Лепшы аптымізаваны сайт года», арганізаванага групай кампаній Webcom Media®, абвяшчае аб адкрыцці намінацыі «Лепшы аптымізаваны студэнцкі праект».

Да ўдзелу ў гэтай намінацыі прымаюцца праекты, уладальнікамі і аптымізатарамі якіх з’яўляюцца студэнты беларускіх ВУЗаў. Тэрмін падачы заявак – да 23 лістапада 2011. Падвядзенне вынікаў конкурса адбудзецца 30 лістапада ў межах нулявога дня Канферэнцыі «Прасоўванне сайтаў у беларускім інтэрнэце. Эвалюцыя».

Пераможца намінацыі «Лепшы аптымізаваны студэнцкі праект» у якасці ўзнагароды атрымае права бясплатнага наведвання адной з праграм Навучальнага цэнтра Seolab, які спецыялізуецца на бізнес-адукацыі ў сферы інтэрнэт-маркетынгу.
 

Дадатковую інфармацыю пра конкурс можна знайсці на сайце www.seobest.by.

x