07.09.2011

Канферэнцыя «Прасоўванне сайтаў у беларускім інтэрнэце. Эвалюцыя»

30 лістапада – 2 снежня 2011 года адбудзецца Трэцяя міжнародная практычная канферэнцыя «Прасоўванне сайтаў у беларускім інтэрнэце». Галоўнай тэмай мерапрыемства ў гэтым годзе стане Эвалюцыя свету SEO і інтэрнэт-маркетынгу. Пры падачы заяўкі і аплаце да 1 кастрычніка – зніжка!

Інтэрнэт-суполка Беларусі ўжо перажыла два важныя этапы – Перазагрузку і Рэвалюцыю, на змену кардынальным мерам якіх і прыйшлі механізмы і прынцыпы Эвалюцыі: натуральны адбор, адаптацыя, мадыфікацыйная зменлівасць.

Канферэнцыя «Прасоўванне сайтаў у беларускім інтэрнэце. Эвалюцыя» – гэта:

  • Інфармацыя з першых вуснаў. Наведванне Канферэнцыі «Прасоўванне сайтаў у беларускім інтэрнэце» дае магчымасць не проста праслухаць даклады, але і атрымаць сапраўды актуальную і даставерную інфармацыю з першых вуснаў. Гаворка вядзецца пра ўнікальныя метады і інструменты, пра якія вам распавядуць самі распрацоўшчыкі, і пра стратэгіі і тактыкі, з якімі пазнаёмяць спецыялісты, якія іх ствараюць, укараняюць і штодзень ужываюць.
  • Толькі тое, што працуе на Беларусі. Даклады спікераў – гэта не «перавараныя» замежныя крыніцы і практыкі, а ўнікальная інфармацыя пра метады і стратэгіі, якія працуюць канкрэтна ў беларускіх рэаліях і для беларускіх праектаў. Вы атрымаеце толькі тыя веды, прыменення якіх прынясе вам рэальныя прыбыткі.
  • Практычная арыентаванасць. На канферэнцыі вам не стануць расказваць, што такое SEO або чаму свеціць сонца. Усе даклады і майстар-класы пабудаваны на прыкладзе рэальных кейсаў. Дэвіз спікераў «Эвалюцыі» – мінімум агульнай сухой тэорыі, максімум практычнага прымянення і сутнасці.
  • Інтэрактыўнасць. Ніводзін запіс даклада, ні адна прэзентацыя або буклет, даступныя ў сеціве, не заменяць магчымасці не проста стаць слухачом, але і ўдзельнікам ці нават ініцыятарам дыскусіі. Пасля дакладаў удзельнікі Канферэнцыі змогуць задаць свае пытанні спікерам, выказаць свае сумненні, развіць абмеркаванне цікавых тэм.
  • Камунікацыя ў кулуарах. «Эвалюцыя» клапоціцца пра тое, каб кожны голас быў пачуты, а на кожнае пытанне быў знойдзены адказ. Калі па нейкай прычыне вы не змаглі выказацца або задаць сваё пытанне падчас абмеркавання, вам будзе прадастаўлена магчымасць зрабіць гэта пры кулуарных размовах са спікерамі.
  • Адказы на ўсе пытанні. Так як на Канферэнцыю чакаецца каля 500 чалавек, відавочна, што не ўсе змогуць агучыць свае ідэі персанальна. Аднак кожны ўдзельнік атрымае форму, у якой зможа выкласці ўсе свае пытанні, назіранні і каментары. Пасля заканчэння «Эвалюцыі» ўсе бланкі будуць перададзены спікерам, якія ў сваю чаргу разгледзяць іх змест і звяжуцца з аўтарамі пры дапамозе e-mail.
  • Карысныя знаёмствы. Трэцяя міжнародная практычная канферэнцыя «прасоўванне сайтаў у беларускім інтэрнэце. Эвалюцыя» збярэ SEO-спецыялістаў і вэб-распрацоўшчыкаў, маркетолагаў і PR-менеджэраў, кіраўнікоў і прадстаўніком дзяржаўных органаў, фрылансераў і патэнцыйных замоўцаў паслуг пошукавага маркетынгу. Таму ўдзел у Канферэнцыі дае ўнікальную магчымасць не проста атрымаць самыя неабходныя і актуальныя веды, але і завесці карысныя знаёмствы: знайсці партнёраў, прыцягнуць кліентаў, падабраць кампанію-выканаўцу.
Інфармацыю пра дакладчыкаў і мерапрыемствы, якія адбудуцца ў межах канферэнцыі, а таксама кошт удзелу і папярэднюю праграму можна знайсці тут.

Сачыце за навінамі Канферэнцыі «Прасоўванне сайтаў у беларускім інтэрнэце. Эвалюцыя» на сайце www.optimization.by, у Facebook, а таксама ў Twitter на @Optimization_by, #seocon.



x