01.09.2011

Распачата прыёмка заявак на конкурс «Лепшы аптымізаваны сайт года»

З 1 верасня распачата прыёмка заявак на штогадовы конкурс «Лепшы аптымізаваны сайт года», арганізатарам якога выступае група кампаній Webcom Media®. Да 23 лістапада кожны, хто жадае, можа ўступіць у барацьбу за прыстойныя ўзнагароды і тытул SEO-лідара.

Па словах Антона Зялёнка, члена журы конкурса ў 2010 годзе, «нядрэнныя пазіцыі маюць не толькі сайты камерцыйных арганізацый, але і персанальныя блогі, сайты дзяржаўных структур, сацыяльных праектаў, аднак варта адзначыць, што бюджэты на прасоўванне ў іх у разы меншыя».

Таму ў гэтым годзе конкурсная праграма будзе ўключаць дзве намінацыі:

  • «Лепшы аптымізаваны сайт года» для камерцыйных рэсурсаў»;
  • «Лепшы аптымізаваны сайт года для некамерцыйных праектаў».
Ацэньваць сайты будзе конкурснае журы на чале з Сяргеем Царыкам, дырэктарам беларускага напрамку групы кампаній Webcom Media®, у якое традыцыйна ўвайдуць толькі самыя спрактыкаваныя і прафесійныя «ігракі» як беларускай, так і замежнай інтэрнэт-прасторы. А менавіта: Дзяніс Гур’еў, Сяргей Скараход, Аляксей Штароў, Мікалай Еўдакімаў, Васіль Ткачоў, Антон Зялёнка. Крытэры ацэнкі сайтаў можна ўбачыць тут.

Свой партнёрскі ўдзел у конкурсе ўжо пацвердзілі Trustlink.ru, Seopult.ru, Sape.ru, Searchengines.ru, Raskrutka.by, Marketing.by, кампанія Active Technologies і радыё Unistar.

Перыяд падачы заявак – з 1 верасня да 23 лістапада. Падвядзенне вынікаў, а таксама ўзнагароджанне пераможцаў памятнымі прызамі ад арганізацыі і партнёраў конкурсу адбудзецца 30 лістапада ў межах нулявога дня канферэнцыі «Прасоўванне сайтаў у беларускім інтэрнэце. Эвалюцыя».

За навінамі конкурса «Лепшы аптымізаваны сайт года» сачыце на www.seobest.by, а таксама ў Twitter і на старонцы групы кампаній Webcom Media®  у Facebook.

x