09.08.2011

Маркетынгавы Воркшоп атрымаўся на славу!

4 жніўня ў рэстаране «Экспедыцыя. Паўночная кухня» ў якасці працягу навукова-адукацыйнай праграмы Міжнароднага Фестываля рэкламы і маркетынгу «Белы квадрат» адбыўся Маркетынгавы Воркшоп, які прыпадняў завесу паспяховых камунікацый у сучасным свеце.


Майстар-клас Яраслава Трафімава «Метамаркетынг. Маркетынгавыя камунікацыі як запатрабаваны спажыўцом прадукт» выклікаў зацікаўленасць і палеміку ва ўдзельнікаў, закрануў актуальныя пытанні ў сферы маркетынгу па стварэнні і прасоўванні брэндаў шляхам выкарыстання сучасных камунікацый.



Хэдлайнер воркшопа Рыгор Трусаў на сваім майстар-класе «Маркетынг Аўтэнтычнасці» распавёў пра новыя інструменты маркетынгу і прынцыпы іх эфектышнасць ў крызісны і паслякрызісны перыяды. Таксама ў сваёй лекцыі ён падрабязна апісаў прымяненне разнастайных нерэкламных метадаў прасоўвання пакупнікоў і кліентаў у новых эканамічных умовах, што, безумоўна, спатрэбіцца сучасным беларускім маркетолагам у цяперашні час.


Усе тыя, хто не змог патрапіць на Маркетынгавы Воркшоп летам і паслухаць знакамітых спікераў, змогуць пачуць іх у красавіку 2012 года на IV Міжнародным Фестывалі рэкламы і маркетынгу «Белы квадрат», паўдзельнічаць у якім іх запрасіла дырэктар Фестываля Алена Усціновіч.


Мерапрыемства па сваім размаху сапраўды стала завяршальнай падзеяй фестываля «Белы квадрат» 2010. Колькасць і склад удзельнікаў парадавалі і прыемна здзівілі арганізатараў мерапрыемства – РА «Белая Карона» і яго партнёраў: 100 удзельнікаў, сярод якіх – уласнікі кампаніі, топ-менеджары, спецыялісты па маркетынгу вядомых беларускіх і замежных гандлёвых марак, прадстаўнікі банкаў, рэкламных агенстваў і СМІ.


Майстар-класы прайшлі цікава і прадуктыўна: чары спікераў суправаджаліся моцнай тэарэтычнай базай з яскравымі прыкладамі з практыкі. Акрамя таго, практычны «разбор палёту» прадэманстраваў «што нельга» і «што можна» рабіць у той ці іншай сітуацыі.


Пасля завяршэння асноўнай часткі, удзельнікі мелі магчымасць пакамунікаваць са спікерамі, паўдзельнічаць у розыгрышы прызоў ад кампаніі «Калор-Экспрэс», атрымаць асалоду ад смаку ТМ «Бульбашъ», італьянскіх він ТМ «Garsia», а таксама прадэгуставаць сапраўдную прываротную сангрыю, прыгатаваную сярэднявечнай вядзьмаркай.

 
Пасля майстар-класаў удзельнікам воркшопа было прапанавана пайграць у мафію і нарэшце вылічыць беларускага дона Карлеонэ, да і проста адпачыць на свежым паветры. Акрамя мафіі, можна было адчуць сябе сапраўдным Тайгерам Вудсам, забіваючы мячы у лунку, ды і проста прыгадаць стары добры настольны футбол.




Многія замест больш рухомых гульняў аддалі перавагу інтэлектуальнай гульгі ў асацыяцыі з вядомымі брэндамі «Брыфінг», вось там сапраўды трэба было ўмець варушыць звілінамі. Таксама ўдзельнікаў мерапрыемства парадавалі асаблівыя стравы рэстарана «Экспедыцыя. Паўночная кухня».


x