27.07.2011

Маркетынгавы Воркшоп ўзмацняе пазіцыі

Як паведамлялася раней, 4 жніўня ў Мінску адбудзецца першы ў Беларусі «Маркетынгавы Воркшоп», арганізаваны дырэкцыяй Фестывалю маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат». У праграме мерапрыемства змяніліся хэдлайнеры. Наконт абноўленай праграмы мы пагутарылі з дырэктарам РА «Белая Карона» Аленай Усціновіч.

– Алёна, шмат каго цікавіць, чаму вы назвалі мерапрыемства «Маркетынгавы Воркшоп»?
– З ангельскай мовы «workshop» азначае літаральна «майстэрня». Мы выбралі такі фармат, таму шта ён прадугледжвае больш цеснае супрацоўніцтва са спікерам і ўдзельнікамі, чым проста семінар па маркетынгу. Ён прадугледжвае вырашэнне практычных кейсаў, трэнінг з удзельнікамі і зносіны, зносіны і яшчэ раз зносіны.

– У сувязі з непрадбачанай сітуацыяй не змогуць прыехаць раней заяўленыя Маргарыта Васільева і Андрэй Надзеін. Каго вы  зробіце галоўным хэдлайнерам падзеі?
– Цудоўным чынам прыняў наша запрашэнне Рыгор Трусаў – вядучы расійскі кансультант па маркетынгу, прэзідэнт кансалтынгавай кампаніі «Кантакт-Эксперт», якая стала лаўрэатам нацыянальнай расійскай прэміі «Кампанія года» у 2009 годзе.

Рыгор з'яўляецца лаўрэатам міжнароднай штогадовай прэміі «Персона года 2009» у намінацыі «За ўклад у развіццё расійскай школы маркетынгу». Ён напісаў бэстсэлер «Самі прыйдуць, самі купяць» (выдавецтва «Эксмо», 2007), найлепшай бізнес-кнігі па маркетынгу 2007 года. Ён –лепшы спікер 2008 года і лепшы бізнес-трэнер па маркетынгу 2007 года па версіі часопіса «Маркетынг Менеджмент».

Трусаў рэалізаваў больш за 350 маркетынгавых праектаў за апошнія 15 гадоў. Сярод іх: SONY CCE, PIO Global, Golden Palace, Bork, American Express, SUN Interbrew, Гарант, Эксмо, Дзіцячы Свет, Роллтон, Candy, Headhunter.ru, Росатом, Beeline, Yota, Уралсіба, Хостынг-Цэнтр. Кансалтынгавыя праекты праводзіліся ў 12 краінах: у Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Кітаі, Японіі, Карэі, Казахстане, Украіне, Ізраіле, Арабскіх Эміратах. Трусаў напісаў больш за 400 артыкулаў у бізнес-прэсе.

– Наколькі вядома, спадар Трусаў запатрабаваны і як выкладчык?
– Вядома, яго выкладчыцкі вопыт ўключае: ВШБ МДУ, Вышэйшая Школа Эканомікі, Амерыканскі Інстытут Бізнэсу і Эканомікі (AIBEC), Kingston MBA (Масква, Лондан), Акадэмія Народнай Гаспадаркі пры ўрадзе РФ, Інстытут Бізнэсу і дзелавога адміністравання (ІБДА), ІМІСП (Санкт-Пецярбург), Moscow University Touro, Кіеўская Бізнес Школа. На сёння курсы Трусава па маркетынгу прайшлі ўжо больш за 15 000 MBA-студэнтаў. У Расіі Рыгор Трусаў пачынаў працаваць дырэктарам па маркетынгу ў кампаніі Samsung Electronics, а таксама дырэктарам па маркетынгу і развіццю ў кампаніі Shivaki Industries.

– З якой тэмай выступіць Рыгор Трусаў перад беларускай аўдыторыяй?
– Тэма выступлення «Маркетынг аўтэнтычнасці», у якой, выкарыстоўваючы прыклады з практыкі, будзе расказана аб новых інструментах маркетынгу і прынцыпах іх эфектыўнасці ў крызісны і посткрызісны перыяды, падрабязна аб пытаннях прымянення нерэкламных метадаў прасоўвання, заснаваных на змяніўшыхся чаканнях спажыўцоў у новых эканамічных ўмовах. Таксама раскажа пра маркетынг аўтэнтычнасці і падзеліцца сакрэтамі пабудовы эфектыўнай камунікацыі ва ўмовах крызісу.

– Хто будзе другім спікерам?
– Яраслаў Трафімаў – самы эпатажны малады амбіцыйны ўкраінскі маркетолаг. Ён спецыялізуецца ў сферах брэндынгу, футуралогіі, папулярызацыі маркетынгу. З'яўляецца аўтарам больш за 100 артыкулаў для спецыялізаванай маркетынгавай і бізнес-прэсы, а таксама кнігі «Брэндынг і ідэнтыфікацыя сучаснасці і будучыні». Займаецца распрацоўкай новых прадуктаў і паслуг, бізнес-інжынерынгам, стварэннем і развіццём брэндаў. Ён правядзе майстар-клас «Метамаркетынг. Маркетынгавыя камунікацыі як запатрабаваны спажыўцом прадукт».

– Ці зменіцца фармат мерапрыемства?
– Не, не зменіцца. Будуць майстар-класы і трэнінг, а затым размовы на свежым паветры. Яны прайдуць там жа – у комплексе «Экспедыцыя», які натхняе да крэатыўнага мыслення і да таго, каб слухачы былі больш прыхільнымі да зносін. Пасля правядзення Воркшопу, як і меркавалася раней, настане чарка цікавай праграмы, якая ўключае гульні, конкурсы «без гальштукаў», дзе ўдзельнікі змогуць атрымаць зарад пазітыўнай энергіі.

– Ці зменіцца кошт удзелу?
– Не. Ён саставіць 650 000 беларускіх рублёў + ПДВ. Акрэдытаваным ўдзельнікам папярэдніх фестываляў «Белы Квадрат» прадастаўляецца зніжка ў памеры 10%. На маю думку, выдаткі на ўдзел у мерапрыемстве невысокія. Яны лёгка акупяцца за кошт з'яўлення новых крэатыўных ідэй, свежых, нестандартных падыходаў да маркетынгу.


ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВА

10:00 – 10:30 Рэгістрацыя ўдзельнікаў
10:30 – 12:30 Рыгор Трусаў. Тэма выступлення: «Маркетынг аўтэнтычнасці»
Спажывец ў крызісны час думае і дзейнічае па-іншаму. Маркетынгавыя інструменты выдатна працавалі да крызісу, але раптам сталі нерэнтабельнымі – мы плацім за рэкламу больш, чым яна дае прыбытку. Настаў час новых інструментаў – інструментаў зносін па-за рэкламнай прасторы. Інструментаў, якія каштуюць у сотні разоў менш, чым прамая рэклама. Інструментаў маркетынгу Новага Часу. Маркетынгу аўтэнтычнасці.
- Адрозненне маркетынгавага інструментарыя да крызісу і інструментаў, якія працуюць зараз
- Новыя прынцыпы фарміравання маркетынгавых паведамленняў
- Прылады аўтэнтычнасці
- Спосабы палягчэння нагрузкі на рэкламную камунікацыю
- Рэпутацыя: абарона і нападкі
- Як перастаць залежаць ад прадаўца – далакопа шматмільённых брэндаў
- Як выкарыстоўваць спажыўцоў у якасці бясплатнага канала камунікацый

12:30 – 13:30 Юшка-брэйк пад адкрытым небам

13:30 – 15:00 Яраслаў Трафімаў. Тэма выступлення: «Метамаркетынг. Маркетынгавыя камунікацыі як запатрабаваны спажыўцамі прадукт»
- Праектаваць самаакупныя і прыбытковыя маркетынгавыя мерапрыемствы;
- Свядома ствараць эфектыўныя кампаніі ў віртуальным свеце;
- Выкарыстоўваць энергію кліентаў для прасоўвання вашага прадукту;
- Кіраваць інфармацыйных рэзанансам ў вашых мэтах;
- Эканоміць на рэкламе і маркетынгу, не губляючы, але выігрывая ў якасці камунікацый.


15:00 – 15:15 Міні-брэйк

15:15 – 18:15 Трэнінг «Наточванне граняў». Рашэнне практычных кейсаў

18:30 –19:00 Уручэнне сертыфікатаў удзельнікам

19:00 –99:99 OPEN AIR для ўдзельнікаў. Гульні пад адкрытым небам для мэтанакіраваных і тых, хто цікавіцца маркетынгам. Адкрытая нефармальная атмасфера ідэальна падыходзіць для абмену ўражаннямі і для наладжвання новых дзелавых сувязяў. Вячэрнія пачастункі ад ТМ «Бульбаш» і шашлыкі падагрэюць прыемную абстаноўку.

Каб прыняць удзел у «Маркетынгавым Воркшопе», неабходна запоўніць заяўку і выслаць на электронны адрас info@adfest.by або па факсе +375 17 2174161, +375 17 2174171, +375 17 2050916 у дырэкцыю Фестывалю, РА «Белая Карона» да 3 жніўня!!!

Гутарыла Марына Носава.






x