13.07.2011

Active: бонус ад Magazinga — адкрыйце ўласную краму ў сацыяльных сетках

Active абвяшчае пачатак супрацоўніцтва з сэрвісам magazinga.com!

Magazinga — гэта сэрвіс, які дазваляе прадаваць тавары і паслугі праз уласную краму ў сацыяльных сетках і блогах. Нягледзячы на маладосць кампаніі, яе распрацоўка ўжо зарэкамендавала сябе як эфектыўны інструмент онлайн-продажаў.

Выдатная навіна для тых, у каго ўжо ёсць досвед продажаў праз інтэрнэт-крамы! Стаўшы кліентам Active, вы атрымліваеце магчымасць прасоўваць свае паслугі ў сацыяльных сетках на 20% танней. Калі вы ўжо размяшчаеце сваю краму на хостынгу Active, выкарыстайце магчымасць павялічыць аўдыторыю пакупнікоў з распрацоўкай Magazinga!

Для атрымання зніжкі пры замове паслуг Magazinga трэба толькі зказаць, што вы з’яўляецеся замоўцам нашых сервісаў. Пасля таго, як спецыялісты magazinga.com пацвердзяць наяўнасць у вас статуса кліента Active, паслугі стануць даступны па новым кошце.

Спецыяльная прапанова для тых, хто ўжо стаў кліентам Magazinga. Скарыстайцеся зніжкай ад Active і плаціце за хостынг сайтаў на 30% менш! Зніжку можна атрымаць у вашага менеджара.

Пасля выхаду кампаніі на расійскі рынак Active інтэнсіўна развівае партнёрскія адносіны з перспектыўнымі кампаніямі. Гэта значыць, што ў кліентаў правайдара з’яўляецца ўсё больш магчымасцей для прасоўвання свайго бізнесу.

Прэс-служба ActiveCloud

x