11.07.2011

Вынікі «EMAS – Летні лагер. 2nd Edition»

2 – 3 ліпеня ў лясах, на беразе Вілейскага вадасховішча, у чарговы раз адбылося адно з самых цікавых мерапрыемстваў гэтага лета, выязны «EMAS – Летні лагер. 2nd Edition».



У межах дадзенага мерапрыемства прайшлі цікавыя майстар-класы:

•    Андрэй Каляда, Намеснік Савета дырэктароў EMAS Group. Тэма: «Канкурэнтныя войны: стварэнне асабістага брэнду, чорны PR, кластэрызацыя, перамоўшчыкі-гандляры і перамоўшчыкі-вайскоўцы, і іншыя тэхналогіі канкурэнтнай барацьбы на любы густ...»
•    Дзяніс Гур’еў, Генеральны дырэктар групы кампаній Webcom Media®. Тэма: «Ацэнка эфектыўнасці маркетынгавай дзейнасці ў інтэрнэце. А як гэта робіце вы?»
•    TDI Group «Грошай няма = цікавы бюджэт».
•     Міні-вяроўкавы курс ад «Камандаўтваральных тэхналогій».

Нагадаем, што ініцыяваў лагер Андрэй Каляда, намеснік Савета дырэктароў міжнароднай групы кампаній EMAS Group. У групу ўваходзяць бізнес-школа  – EMAS Business School (прапануе папулярныя праграмы навучання ў вобласці маркетынгу, менеджменту і продажу), даследчае агенцтва – EMAS Research і кансалтынгавая кампанія – EMAS Consulting. Ініцыятыва прасоўвалася праз асабісты блог спадара Каляды – www.akolyada.com і актыўна раскрывалася там жа.

Гэтым летам спонсарамі выступіла кампанія Анега, якая забяспечыла людзей смачнымі сухарыкамі і хлябцамі на летнім лагеры. Удзельнікі пілі сапраўдную італьянскую і калумбійскую каву LavAzza і Papa, а таксама англійскую арыстакратычную гарбату Hyleys – смачныя гарачыя напоі падтрымалі арганізатараў і сагрэлі ўдзельнікаў у такое няўстойлівае надвор’е. Кампанія Бульбаш – прыстойная беларуская гарэлка, якая падтрымала не толькі арганізатараў, але і саміх удзельнікаў (а быў моцны дождж)!

Як і летась, у нашу падтрымку выступілі Камандаўтваральныя тэхналогіі, якія правялі ў чарговы раз цікавы і захапляльны вяроўкавы курс (не было часу навад з’есці смачную гарачую ежу, якую прыгатавалі нашыя цудоўныя кухары). Сама лясная паляна размяшчаецца на тэрыторыі цэнтра Надзея XXI-стагоддзе – адно з самых лепшых месцаў на Беларусі для арганізаванага (гасцініца) і неарганізаванага (лес на беразе Вілейскага вадасховішча) адпачынку. Усяго «EMAS – Летні лагер. 2nd Edition» падтрымала 15 кампаній і сродкаў масавай інфармацыі.

Само па сабе мерапрыемства прайшло з вялікім поспехам. На ім прысутнічалі 60 чалавек – прадстаўнікі беларускага менеджменту і маркетынгу, а таксама ўдзельнікі з ЗША. Такую папулярнасць мерапрыемству забяспечыў надзвычай цікавы фармат – лес, палаткі, камары – і ўсё гэта для людзей, якія прывыклі праводзіць час апранутымі ў касцюмы з гальштукамі, з дарагімі мабільнымі тэлефонамі ў руцэ.

Ім жа было прапанавана зусім іншае – прырода ва ўсёй сваёй красе, вогнішча і галоўнае – магчымасць пакінуць у горадзе ўсё напускное: гламур, маскі, справавы слэнг, думкі пра адказную працу і ўсё такое. І, як высветлілася, вялікая колькасць людзей так стаміліся ад усяго штучнага, што з радасцю ўхапіліся за ідэю яшчэ раз пражыць 2 дні сярод лесу ва ўмовах, калі можна проста пабыць самім сабой, пакамунікаваць пры гэтым з масай цікавых і ўсебакова развітых людзей.

На афіцыйнай старонцы Facebook і ў блогу Андрэя Каляды ўжо выкладзена падрабязная фотасправаздача лагера. Там можна паглядзець, як усё было. 



x